11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Першыя біяметрычныя ID-пашпарты беларусы пачнуць атрымліваць у 2019 годзе, заявіў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў."У 2019 годзе, думаю, пачнём атрымліваць першыя біяметрычныя
ID-пашпарты. Працэдура атрымання падкантрольная Міністэрству ўнутраных спраў", - сказаў Сяргей Папкоў.Паводле яго слоў, далейшае развіццё атрымае і дзяржаўная сістэма засведчання электронных ключоў. "Сёння ў краіне іх выдадзена амаль 100 тыс. Патэнцыял - да 300 тыс.", - расказаў міністр.
Сяргей Папкоў таксама нагадаў, што работа вядзецца ў адпаведнасці з дзяржпраграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады. "Уся гэта праграма каштуе каля Br1,35 млрд. Гэта і ўласныя сродкі прадпрыемстваў, і крэдытныя рэсурсы, у тым ліку сусветных банкаў. У сярэднім у год мы інвесціруем Br280-300 млн", - канстатаваў міністр.
Праграма падзелена на тры падпраграмы: "Інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура", "Інфраструктура інфарматызацыі" і "Лічбавая трансфармацыя". Сяргей Папкоў расказаў, што па першай падпраграме ў большай ступені працуюць аператары сувязі. "У краіне створана магутная сістэма тэлекамунікацый. Яны дастатковыя для таго, каб на належным узроўні прадстаўляць паслугі як фіксаванай, так і сотавай сувязі, інтэрнэт-тэхналогій, і для развіцця функцый электроннага ўрада, лічбавай трансфармацыі эканомікі", - сказаў ён.
Па другой падпраграме ствараецца Нацыянальная сістэма беспапяровага гандлю і Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма. "Ствараецца партал адкрытых даных. Рэалізацыя праекта запланавана на 2017-2018 гады. Будуць замешчаны базы найбольш значных сацыяльных даных, звязаных з гандлем, культурай, бытавым абслугоўваннем, раскладам паяздоў і г.д.", - растлумачыў міністр.
Што датычыцца трэцяй падпраграмы, то, паводле слоў Сяргея Папкова, галіны працуюць над тым, каб правесці лічбавую трансфармацыю. Больш рушылі наперад у гэтым пытанні падатковыя, мытныя і пагранічныя органы, медыцына