15 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Продажы беларускага аўтамабіля GeelyAtlas NL3 для фізічных асоб пачнуцца ў студзені-лютым 2018 года. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар "Джылі Цэнтр Мінск" Віталь Чатырбок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ужо цяпер можна прыйсці да нас, запісацца на тэст-драйв, прайсці яго, атрымаць кансультацыю і пры зацікаўленасці пакінуць кантакт. У студзені мы звяжамся і паведамім, якія камплектацыі і колеры з'явяцца з новага года. Калі цяпер заказаць, то аўтамабіль будзе ў студзені-лютым. Гэта залежыць ад жаданай камплектацыі і колеру", - расказаў Віталь Чатырбок. Ён растлумачыў, што з моманту заказу да атрымання аўтамабіля, як правіла, праходзіць ад аднаго да трох месяцаў".
Віталь Чатырбок адзначыў, што тэст-драйвы GeelyAtlas праводзяцца ў цэнтры з 23 лістапада. "Ужо ёсць зваротная рэакцыя кліентаў, пажаданні па колерах і камплектацыях. Мы збіраем гэту інфармацыю для завода, каб яны маглі разумець, які аб'ём патрэбны для вытворчасці і пастаўкі на ўнутраны рынак", - сказаў ён.