6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Вольга Сілкіна і Настасся Пракапенка выйгралі золата чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор'і. Турнір праходзіць у Ніжнім Ноўгарадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках жаночай эстафеты беларускі набралі 1430 балаў. Другое месца занялі польскія спартсменкі Марта Кабецкая і Наталля Даміняк - 1391 бал. Трэцяе месца ў расійскіх пяціборак Ульяны Баташовай і Ганны Бурак, на рахунку якіх 1382 балы.
Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і ў Расіі прадоўжыцца па 11 ліпеня.