2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1836 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1784. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 485 067 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 477 682 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3803 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 21 522 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 7 839 164 тэсты.
Больш за 1,66 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш як 1,37 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.