15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантынентальная хакейная ліга вызначыла лепшых ігракоў першага раўнда плэй-оф Кубка Гагарына, які завяршыўся напярэдадні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу лігі.
Лепшым навічком першага раўнда розыгрышу Кубка Гагарына прызнаны форвард мінскага "Дынама" Віталь Пінчук. У шасці матчах "зуброў" супраць санкт-пецярбургскага СКА 21-гадовы хакеіст зарабіў 4 (2+2) рэзультатыўныя балы, а шайба Пінчука ў першай гульні супраць "армейцаў" стала для нашай каманды пераможнай. Акрамя таго, на рахунку беларускага нападаючага тры сілавыя прыёмы і тры заблакіраваныя кідкі.
Другі раўнд плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі стартуе ўжо заўтра. Хакеісты СКА правядуць першы матч у серыі супраць ніжагародскага "Тарпеда", таксама 16 сакавіка адкрыецца процістаянне казанскага "Ак Барса" і "Адмірала" з Уладзівастока. Абедзве сустрэчы стартуюць у 19.30. У пятніцу сустрэчы ў сваіх парах пачнуць ЦСКА і "Лакаматыў", а таксама "Авангард" і "Металург".