Гарналыжны адпачынак у Беларусі з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным. У нашай краіне няма горных масіваў, але ёсць высокія ўзгоркі і крутыя яры, схілы якіх цудоўна падыходзяць для гарналыжнага спорту і снаўбордынга.
У Беларусь аматараў актыўнага адпачынку прыцягваюць умерана мяккі клімат снежных зім, адсутнасць небяспекі сходу лавін, абсталяваныя на самым высокім ўзроўні трасы, а таксама блізкасць гарналыжных схілаў да камфартабельных гасцініц, рэстаранаў і пунктаў пракату рыштунку.
Візітнай карткай Беларусі сталі сучасныя гарналыжныя комплексы, пабудаваныя ў маляўнічых узгоркавых мясцовасцях. Тут ёсць усё неабходнае для актыўнага адпачынку: складаныя трасы для прафесіяналаў і вучэбныя схілы для навічкоў, развітая інфраструктура. А па суадносінах цаны і якасці беларускія гарналыжныя цэнтры не ўступаюць вядучым сусветным курортам.
У Беларусі гарналыжныя цэнтры дзейнічаюць у Мінску, Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях.
Гарналыжны цэнтр "Сілічы" адкрыўся ў 2005 годзе. І сёння комплекс, узведзены ва ўзгоркавай мясцовасці Лагойскага раёна за 32 км ад Мінска, з'яўляецца адным з самых папулярных месцаў для актыўнага адпачынку ў Беларусі і СНД.
Гэта сучасны гарналыжны цэнтр з развітой інфраструктурай, які чакае гасцей не толькі ў зімовы сезон, але і ў цёплыя поры года.
Да паслуг наведвальнікаў цэнтра "Сілічы":
У летні сезон у цэнтры "Сілічы" працуюць:
Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск", які працуе круглы год, адпавядае самым строгім еўрапейскім стандартам і знаходзіцца ўсяго за 30 км ад Мінска.
У "Лагойску" да паслуг аматараў актыўнага адпачынку:
Адна з галоўных асаблівасцей комплексу – яго размяшчэнне. "Сонечная даліна" знаходзіцца ў межах горада Мінска на беразе вадасховішча. Зімой тут можна катацца на горных і бегавых лыжах, снаўбордзе, цюбінгу, каньках. Летам - на лодках, катамаранах, веласіпедах, квадрацыклах, роліках.
У зімовы сезон гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна" прапануе:
Гарналыжны комплекс знаходзіцца ў горадзе, які вылучаецца асаблівым рэльефам - спалучэннем узгоркавай Мазырскай грады і нізінай каля берагоў палескай ракі Прыпяць. У самім Мазыры розніца вышынь складае 25-30 м. Для наведвальнікаў гарналыжнага комплексу працуюць:
Знакамітая алімпійская база "Раўбічы" за 20 км ад Мінска заваявала славу аднаго з найлепшых у свеце цэнтраў для біятлона і фрыстайла. Цудоўныя магчымасці для актыўнага адпачынку тут знойдуць і аматары гарналыжнага спорту.
У зімовы сезон, які доўжыцца са снежня па сакавік-красавік, буйныя беларускія гарналыжныя курорты "Сілічы", "Лагойск" прапануюць разнастайныя туры для аматараў актыўнага адпачынку – выхаднога дня, шматдзённыя, сямейныя. На курортах усё зроблена для зручнасці гасцей: трасы розных узроўняў складанасці, сэрвіс, школы прафесійных інструктараў.
Пры гэтым адпачынак не абмяжоўваецца толькі гарналыжным спортам. Жадаючыя могуць прайсці аздараўленчыя і касметычныя працэдуры, агледзець выдатныя мясціны Беларусі.
Кошт паслуг на гарналыжных курортах Беларусі адносна невысокі.
Прыблізная цана за суткі пражывання з харчаваннем (трохразовы шведскі стол), пракатам інвентару і паслугамі канатнай дарогі ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры "Сілічы" складае 55-138$ (у залежнасці ад класа нумара).
Пракат гарналыжнага рыштунку даступны наведвальнікам у выхадныя і будныя дні. Вось некалькі прыкладаў кошту паслуг у гарналыжных цэнтрах Беларусі:
Пракат: гарналыжны камплект (лыжы, чаравікі, палкі), камплект для снаўборда (снаўборд, чаравікі) – ад 4-5$ у гадзіну да 9-11$ за 12 гадзін.
Паслугі інструктара па гарналыжнаму спорту – ад 14$ за 1 гадзіну індывідуальных заняткаў, каля 8-12$ за 1 гадзіну ў групе.