Велатурызм у Беларусі: веладарожкі, інфраструктура, веламаршруты | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Актыўны адпачынак | Велатурызм

Велатурызм у Беларусі


Беларускія гарады і дарогі становяцца ўсё больш зручнымі для аматараў падарожжаў на веласіпедзе.

Вы можаце пракаціцца па веладарожцы ў Мінску, адправіцца на арганізаваную велаэкскурсію з наведваннем знакамітых выдатных мясцін Беларусі або арганізаваць экапрагулку ў адным з нацыянальных паркаў.

Веладарожкі і інфраструктура

Зручны і мабільны від транспарту даўно папулярны сярод беларусаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе практычна кожная сям’я мае адзін або некалькі веласіпедаў. 

Але сёння ў Беларусі ўсё больш увагі ўдзяляецца развіццю гарадской інфраструктуры для веласіпедыстаў. Пракладваюцца веладарожкі і будуюцца паркоўкі, выдзяляюцца асобныя палосы на гарадскіх тратуарах, наносіцца разметка і піктаграмы, устанаўліваюцца веласіпедныя знакі.

Новыя жылыя раёны Мінска і іншых гарадоў будуюць ужо з улікам веладарожак. Шырокія тратуары раздзяляюць на дзве паласы – для пешаходаў і веласіпедыстаў, робяць з’езды і нізкія бардзюры.

На асноўных міжгародніх трасах уздоўж праезнай часткі ёсць абочыны (аддзеленыя разметкай), куды вадзіцелі аўтамабіляў не заязджаюць. У выпадку неабходнасці іх выкарыстоўваюць велатурысты. На некаторых участках ёсць спецыяльныя дарожкі для веласіпедыстаў.

Тым не менш, для ўласнай бяспекі абавязкова трэба быць уважлівымі і выконваць правілы руху.

Веладарожкі ў Мінску

У беларускай сталіцы ў 2011 годзе прынята канцэпцыя забеспячэння сістэмы веласіпеднага руху. Паступова Мінск становіцца ўсё больш прыстасаваным для аматараў велапрагулак.

Згодна з планамі, у горадзе павінна з’явіцца 500 км веласіпедных дарожак: 50 – магістральных веладарожак і 450 – сумешчаных пешаходна-веласіпедных дарожак. А для агляду выдатных мясцін Мінска плануецца стварэнне сеткі з 6 веласіпедных турыстычных маршрутаў.

Ужо сёння ў Мінску ёсць веладарожкі, якія карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў і гасцей горада. Самая працяглая веладарожка Мінска (27 км), адкрытая ў верасні 2009 года, перасякае практычна ўвесь горад з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход – ад вадасховішча Дразды да Чыжоўскага вадасховішча.

Яна праходзіць уздоўж ракі Свіслач праз самыя маляўнічыя мясціны Мінска: праспект Пераможцаў, парк Перамогі, сквер Янкі Купалы, парк Горкага… Гэта веладарожка звязвае таксама "Мінск-Арэну" і "Чыжоўка-Арэну", якія сталі галоўнымі пляцоўкамі чэмпіянату свету па хакеі-2014.

Шырыня дарожкі – 2,5-3 метра. У цёплы сезон тут працуюць мабільныя пункты пракату, а таксама першае мінскае велакафэ на беразе Свіслачы.

На галоўнай гарадской магістралі Мінска – праспекце Незалежнасці – таксама добраўпарадкавана веладарожка. Тут вы можаце праехаць ад Белдзяржцырка да Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, па дарозе наведаўшы плошчу Перамогі, плошчу Якуба Коласа і мінскі ЦУМ, Цэнтральны Батанічны сад і парк Чалюскінцаў.

Цікавая веладарожка пракладзена ў гістарычным кутку Мінска – Лошыцкім парку, дзе знаходзяцца сядзіба XVIII-XIX стагоддзяў, стараўнія будынкі былога піваварнага завода (комплекс рэканструюецца).

Для загарадных прагулак падыходзіць веладарожка Лагойскі тракт – Раўбічы, пабудаваная ўздоўж трасы М3 у 1980 г. Маршрут працягласцю 15 км пачынаецца ад Мінскай кальцавой аўтадарогі і вядзе ў спартыўны комплекс "Раўбічы".

Веласіпедная інфраструктура Мінска

Пракат веласіпедаў у Мінску

Велашэйрынг у Мінску не развіты: у беларускай сталіцы няма адзінай аўтаматызаванай сістэмы з магчымасцю ўзяць і пакінуць байк на бліжэйшай станцыі пракату.

Аднак вы можаце арандаваць веласіпед на час (некалькі гадзін або сутак) і вярнуць яго ў гэтым жа пункце. Такія паслугі прадастаўляюць:

  • гарадская сетка пракату (у цёплы сезон дадатковыя мабільныя пункты адкрываюцца ў гарадскіх парках, уздоўж веладарожак)
  • спецыялізаваныя магазіны
  • некаторыя аўтазаправачныя станцыі
  • гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна"

Цана арэнды веласіпеда ў розных пунктах можа адрознівацца і залежаць ад першапачатковай вартасці мадэлі байка. Дадаткова напракат можна ўзяць помпу, дзіцячае крэсла і іншы інвентар.

Калі вы не вярнулі веласіпед своечасова або вярнулі яго пашкоджаным, давядзецца ўнесці дадатковую плату.

Веласіпедныя маршруты і экскурсіі

У цёплы сезон экалагічны від транспарту асабліва папулярны сярод турыстаў. У Беларусі з’яўляюцца ўсё новыя маршруты для веласіпедыстаў з інфармацыйнымі паказальнікамі, паркоўкамі, месцамі адпачынку. 

Веламаршруты пракладзены ў нацыянальных парках "Белавежская пушча""Нарачанскі", "Браслаўскія азёры", Бярэзінскім біясферным запаведніку.

Цудоўны веламаршрут, які праходзіць па заказніку "Налібоцкая пушча", створаны ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Ён пашырыцца да 150 км.

Веламаршрут працягласцю больш як 200 км створаны ў Магілёўскай вобласці.

У парку ўздоўж знакамітага Аўгустоўскага канала, дзе ўзводзіцца мультырэкрэацыйны комплекс, ужо пракладзена веладарожка працягласцю 6,5 км, добраўпарадкаваны велапешаходныя маршруты "Аўгустоўскі канал", "Зялёнае кальцо", "Фартыфікацыйныя ўмацаванні генерала Карбышава". Уздоўж веладарожкі ўстаноўлены альтанкі, інфармацыйныя стэнды, агароджы, абсталяваны мосцікі і месцы адпачынку.

Цікавыя трансгранічныя веламаршруты ўжо дзейнічаюць або ствараюцца ў рамках праграмы супрацоўніцтва "Латвія – Літва – Беларусь":

  • "Мёрская кругасветка" (415 км па тэрыторыі Беларусі і Латвіі)
  • веламаршруты ў Глыбоцкім раёне (праект "Развіццё сеткі веламаршрутаў у Балтыйскім азёрным краі")

Ствараюцца веламаршруты ў беларускіх Ашмянах (веладарожка 1,8 км) і Гродне (турыстычны маршрут "Мелавыя горы" працягласцю 30,5 км), а таксама літоўскіх гарадах Бірштанас і Алітус. Веладарожкі на тэрыторыі дзвюх краін павінны злучыць Гродна і Друскінінкай.

У Брэсцкай крэпасці ў хуткім часе з’явяцца спецыяльныя дарожкі для руху веласіпедыстаў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі