Конны турызм у Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Актыўны адпачынак | Конны турызм

Конны турызм у Беларусі

Агратурыстычны комплекс "Каробчыцы"
Агратурыстычны комплекс "Каробчыцы"

Катанне на конях і конныя паходы, урокі верхавой язды, іпатэрапія ў Беларусі…

Конны турызм – адзін з цудоўных варыянтаў актыўнага адпачынку ў Беларусі. Маляўнічая прырода, магчымасць і асаблівая чароўнасць прагулак у розныя поры года, даўнія традыцыі конегадоўлі і коннага спорту садзейнічаюць таму, што з’яўляецца ўсё больш такіх мясцін для адпачынку.

Першы конны паход Магілёў-БаркалабаваСёння ў Беларусі дзейнічаюць дзясяткі коннаспартыўных школ і клубаў, якія прадстаўляюць паслугі па розных напрамках: прагулкі на конях, урокі верхавой язды…

Конныя прагулкі і катанне на брычках прапаноўваюць у многіх аграсядзібах, этнаграфічных комплексах, заапарках. Экскурсіі з катаннем у карэце праводзяцца для гасцей Белавежскай пушчы.

У Беларусі распрацаваны цікавыя конныя маршруты, разлічаныя на адзін або некалькі дзён. Напрыклад, маршрут "Залатая падкова" (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), у час якога можна наведаць былую сядзібу графа Мале і "беларускі Версаль" – ландшафтны парк у вёсцы Мосар, азнаёміцца з сялянскім побытам у аграсядзібах і пакаштаваць стравы беларускай кухні.

Экскурсія на коняхАграсядзібы спецыялізуюцца на конном турызме, арганізуюць для гасцей не толькі паходы рознай складанасці з наведваннем выдатных мясцін, але і шматдзённыя лагеры з пражываннем у  палатках і спаборніцтвамі па верхавой яздзе.

Сёння ў Беларусі развіваецца іпатэрапія. Коннаспартыўныя цэнтры і клубы, заводчыкі коней прапануюць праграмы заняткаў для дзяцей з цяжкімі захворваннямі.

Ратамка

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў пасёлку РатамкаМногія гады галоўнай пляцоўкай для прафесійнай падрыхтоўкі беларускіх наезнікаў і коней з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў пасёлку Ратамка (Мінскі раён).

Ён створаны ў 1996 годзе на базе Рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву і коннага завода імя Льва Даватара, гісторыя якіх пачалася яшчэ ў 1960-я гады.

З 1998 г. у Беларусі (менавіта ў Ратамцы) праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы ўзроўню адной і дзвюх, а з 2006 г. – трох зорак.

Этап Кубка свету па конным трохбор’і ў РатамцыУ 2007 годзе Міжнародная федэрацыя коннага спорту (FEI) упершыню выбрала Беларусь для правядзення этапу Кубка свету па конным трохбор’і. І сёння Беларусь – адзіная краіна ва Усходняй Еўропе, дзе праходзіць гэты буйны турнір.

Штогод на базе цэнтра ў Ратамцы арганізуюцца прэстыжныя міжнародныя і рэспубліканскія спаборніцтвы ў розных відах коннага спорту: трохбор’е, канкур, выездка. Госці могуць паназіраць за выступленнямі лепшых наезнікаў Беларусі і свету, прыняць удзел у забаўляльных мерапрыемствах.

Сёння Ратамка – не толькі месца правядзення турніраў і трэніровачная база, але і вялікі турыстычны цэнтр.

Тут арганізуюцца экскурсіі, катанне на конях і ўрокі верхавой язды, лячэбныя заняткі (іпатэрапія), праходзяць відовішчныя фестывалі і святы. Сярод паслуг цэнтра:

  •  аглядная экскурсія (з наведваннем музея) – Br25-30

У час экскурсіі вы зможаце наведаць музей дасягненняў беларускіх спартсменаў і конны завод імя Льва Даватара, дзе разводзяць коней тракененскай пароды.

У Ратамцы працуюць гасцініца і спартыўна-аздараўленчая база, кафэ, іншыя аб’екты для адпачынку і спорту.

Адрас: Мінскі раён, пасёлак Ратамка, вул. Карыцкага, 136

Дабрацца да Ратамкі з Мінска можна асабістым або грамадскім транспартам:

  • электрапоезд ад чыгуначнага вакзала "Мінск-Пасажырскі" ў напрамку Маладзечна (Аляхновічы) да станцыі "Ратамка";
  • аўтобус і маршрутнае таксі ад аўтавакзала "Мінск-Цэнтральны" ў напрамку Сасновы Бор да прыпынку "Ратамка".

Турніры і фестывалі ў Беларусі

Ганненскі кірмаш у ЗэльвеЗ даўніх часоў у Беларусі цанілі пародзістых коней, на беларускія кірмашы прыязджалі тысячы купцоў з усёй Еўропы.

Адным з самых знакамітых быў Ганненскі кірмаш у мястэчку Зэльва (другі па велічыні пасля Лейпцыгскага), дзе з XVIII стагоддзя праходзіў не толькі вялікі гандаль коньмі, але і праводзіліся азартныя спаборніцтвы.
 
Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры "Навагрудскі замак"Сёння кірмаш адроджаны, і кожны год у жніўні Зэльва (Гродзенская вобласць) прымае гасцей. Тут разгортваюцца гандлёвыя рады, праходзяць тэатралізаваныя канцэрты, майстар-класы і, вядома, выстаўка коней, коннаспартыўныя спаборніцтвы, конкурс экіпажаў і катанне на павозках.

На працягу года ў розных гарадах Беларусі праходзяць відовішчныя фестывалі сярэдневяковай культуры, дзе можна ўбачыць рыцарскія турніры і рэканструкцыі гістарычных бітваў з удзелам коней:

У Мінску праходзіць Міжнародная выстаўка-шоу пародзістых коней, якая збірае вядучых заводчыкаў і прадстаўнікоў коннай індустрыі з Беларусі і замежжа. У рамках выстаўкі арганізуюцца паказы парод, спаборніцтвы, касцюмаваная выездка, шоу скакуноў, выступленні конна-гістарычных клубаў…

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі