Сярэдневяковыя бітвы і рыцарскія фестывалі ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Ваенна-гістарычны турызм | Сярэдневяковыя бітвы

Сярэдневяковыя бітвы і рыцарскія фестывалі ў Беларусі

Рэканструкцыя сярэдневяковай бітвы ля сцен Мірскага замка
Рэканструкцыя сярэдневяковай бітвы ля сцен Мірскага замка

Беларусы з даўніх часоў абаранялі свае землі ад ворагаў з усходу і захаду. І сёння экспазіцыі ў музеях і старадаўніх замках, а таксама касцюміраваныя рэканструкцыі бітваў дапамагаюць перанесціся ў час уплывовых князёў і адважных воінаў.

Сярод знакамітых сярэдневяковых бітваў, у якіх удзельнічалі продкі беларусаў і якія цяпер з’яўляюцца асновай гістарычных фестываляў:

  • бітва пад Крутагор’ем (сучасны Дзяржынск, Мінская вобласць) 1249 года, калі войскі беларускіх князёў атрымалі перамогу над татара-манголамі;
  • бітва пад Грунвальдам (Польшча) 1410 года, дзе воіны Вялікага Княства Літоўскага змагаліся з тэўтонскімі рыцарамі;
  • бітва пад Оршай 1514 года з войскамі Маскоўскага княства;
  • бітвы Лівонскай вайны (1558–1583)…

У многіх гарадах Беларусі ў Сярэднія вякі ўзвышаліся абарончыя вежы-данжоны, але да нашых дзён захавалася толькі аднаКамянецкая, размешчаная на ўскраіне Белавежскай пушчы. Як адно з рэдкіх збудаванняў XIII стагоддзя, уцалелых пасля шматлікіх нападаў ворага, яна ўнесена ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У гэты знакавы пералік уключаны і тры беларускія храмы-крэпасці:

І вядома, памяць пра ваенныя падзеі розных часоў захоўваюць амаль усе беларускія замкі – уцалелыя і адрэстаўрыраваныя або якія ператварыліся ў таямнічыя руіны:

У розную пару года ў гарадах і каля сцен старадаўніх рэзідэнцый Беларусі праходзяць фестывалі сярэдневяковай гісторыі і рыцарскія турніры. У ліку самых вядомых:

  • фестываль сярэдневяковай культуры "Гальшанскі замак" (май, Гальшаны, Ашмянскі раён);
  • Міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў (май, Гродна);
  • фестываль сярэдневяковай культуры "Рубон" (май, Полацк);
  • Міжнародны гістарычны фестываль "Спадчына стагоддзяў" (чэрвень, Мірскі замак);
  • рыцарскі фэст у Мсціславе (ліпень, Мсціслаў);
  • Міжнародны фестываль "Наш Грунвальд" (ліпень, Дудуткі);
  • фестываль "Крэўскі замак" (жнівень, Крэва, Смаргонскі раён);
  • Міжнародны рыцарскі фестываль "Белы замак" (жнівень, Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён);
  • рыцарскі фестываль "Меч Лідскага замка" (верасень, Ліда);
  • Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры "Навагрудскі замак" (верасень, Навагрудак);
  • Міжнародны гістарычны фестываль "Мiнск старажытны" (верасень).

Падарожнічаючы па Беларусі, можна вярнуцца і ў старадаўнія часы вікінгаў, якія, рухаючыся на ўсход па шляху "з варагаў у грэкі", спыняліся і нават правілі на беларускіх землях. Сёння ў Лідскім раёне ствараецца музей пад адкрытым небам "Панёманскае гарадзішча", прысвечаны жыццю ўсходніх славян, балтаў і скандынаўскіх вікінгаў.

У 2014 годзе ў Беларусі адбыўся першы суднаходны фестываль раннесярэднявечнай культуры "З варагаў у грэкі". У шматдзённай лодачнай экспедыцыі з фестывальнымі прыпынкамі ў некалькіх гарадах удзельнічалі караблі, адноўленыя па гістарычных чарцяжах і дакументах.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі