У Беларусі фізічнай культуры і спорту, які ўжо стаў візіткай краіны на сусветнай арэне, удзяляецца вялікая ўвага. Аб гэтым сведчаць высокія дасягненні беларусаў на міжнародных спаборніцтвах, наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа і, вядома, актыўная падтрымка здаровага ладу жыцця і спорту сярод жыхароў.
Кожны год колькасць вялікіх міжнародных турніраў, якія праводзяцца ў Беларусі, расце: у 2015-м – 30, у 2016-м – 67, а ў 2017-м – больш за 80. Сярод самых значных – чэмпіянат свету па хакеі-2014, юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне-2015, этапы Кубка свету па фрыстайле і мастацкай гімнастыцы, чэмпіянат свету па канькабежным спорце-2018. У 2019-м знакаміты комплекс "Раўбічы" ўпершыню прыняў чэмпіянат свету па летнім біятлоне, а галоўнай падзеяй года, зразумела, сталі II Еўрапейскія гульні ў Мінску.
І каляндар будучых спартыўных падзей не менш цікавы.
Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту – прыярытэты сацыяльнай палітыкі Беларусі. І нараўне з падрыхтоўкай спартсменаў топ-узроўню ў краіне асабліва падтрымліваецца масавы, дзіцяча-юнацкі спорт. Дзякуючы такому падыходу беларускія школы, ВНУ, а таксама дзіцячыя дашкольныя ўстановы добра аснашчаны для заняткаў спортам.
Сёння ў краіне функцыянуе больш за 23 тысячы аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння (2023), у тым ліку:
Для прафесіяналаў і аматараў спорту ў Беларусі нямала аб'ектаў сусветнага класа, якія становяцца пляцоўкамі значных нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў. Сярод іх:
Паводле статыстыкі, больш за 2,5 мільёна беларусаў сістэматычна займаюцца фізічнай культурай і спортам – больш за 27% ад агульнай колькасці насельніцтва.
Сёння ў краіне развіваецца больш за 130 відаў спорту. Найбольш папулярныя:
З 2013 года ў Беларусі праходзіць Мінскі паўмарафон. Штогод (акрамя пандэмійнага 2020 года) цэнтр сталіцы збірае тысячы аматараў бегу. Мінскаму паўмарафону прысвоены сярэбраны ярлык Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.
Таксама штогод праводзяцца такія спартыўныя святы, як Minsk Triathlon, Bison Race, велакарнавал "Viva ровар!" і многія іншыя.
Рэспубліканскі цэнтр aлімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", пабудаваны спецыяльна да чэмпіянату свету 1974 года, і сёння лічыцца адным з лепшых у свеце цэнтраў для біятлона. У 1996-м па рашэнні Міжнароднага саюза біятланістаў цэнтр атрымаў катэгорыю А – з ліцэнзіяй на правядзенне спаборніцтваў вышэйшага ўзроўню без выключэнняў.
Пасля маштабнай рэканструкцыі комплекс атрымаў суперсучасную інфраструктуру, якую высока ацанілі спартсмены, трэнеры, суддзі і журналісты, а таксама тысячы балельшчыкаў.
"Раўбічы" – адзін з буйнейшых спартыўных комплексаў у краіне, даступных для ўсіх аматараў зімовых відаў спорту, і адначасова трэніровачная база для спартсменаў. Тут у любую пару года рыхтуюцца да спаборніцтваў прадстаўнікі беларускіх і замежных зборных. Сярод іх і самая тытулаваная біятлонная пара ў свеце – шматразовыя алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава і Уле Эйнар-Б'ёрндален.
Інфраструктура спарткомплексу "Раўбічы" ўключае:
Акрамя спартыўных збудаванняў у распараджэнні ўдзельнікаў спаборніцтваў і гасцей комплексу "Раўбічы" – 3 гасцініцы з нумарамі павышанай камфортнасці і гасцявыя катэджы, а таксама канферэнц-залы, рэстараны, кафэ, бар-піцэрыя і міні-кафэ на крытым трэніровачным катку.
Падрыхтоўкай прафесійных спартсменаў у Беларусі займаюцца 464 арганізацыі фізічнай культуры і спорту:
Адной з буйнейшых падзей у дзіцяча-юнацкім спартыўным календары Беларусі з'яўляецца штогадовая Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў, адноўленая ў 2006 годзе па распараджэнні кіраўніка дзяржавы.
Акрамя таго, штогод у краіне праводзіцца больш за 100 турніраў для дзяцей і падлеткаў, у тым ліку:
Усяго ж будучых спартсменаў рыхтуюць па 28 алімпійскіх відах спорту і 36 відах, якія не ўваходзяць у праграму галоўных стартаў чатырохгоддзя. Дарэчы, за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі 280 ураджэнцаў нашай краіны сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў многіх відах спорту.
Беларусь можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях: чэмпіёнамі і прызёрамі галоўных стартаў чатырохгоддзя ў розныя гады сталі 200 спартсменаў. Упершыню беларусы выступілі на Алімпійскіх гульнях у 1952 годзе ў Хельсінкі ў складзе зборнай СССР.
У гісторыі незалежнай Беларусі – пасля афіцыйнага прызнання Нацыянальнага алімпійскага камітэта 21 верасня 1993 года на 101-й сесіі МАК у Манака – беларускія спартсмены прынялі ўдзел у трынаццаці Алімпійскіх гульнях. І заваявалі 98 медалёў, тым ліку 20 залатых, 34 сярэбраныя і 44 бронзавыя.
Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі:
Іван Літвіновіч (скачкі на батуце, Токiа-2020, Парыж-2024)
У Беларусі тры вялікія цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы.
Многія знакамітыя алімпійцы родам з Беларусі.
У Беларусі таксама моцная паралімпійская каманда, на рахунку якой больш за 100 узнагарод:
На XIV летняй Паралімпіядзе ў Лондане беларуская каманда з 10 узнагародамі (5 залатых, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя) заняла 25-е месца ў падагульняючым медальным заліку. З 10 узнагарод беларускай каманды 6 заваяваў плывец Ігар Бокій у катэгорыях S13 і SM13.
На зімовых Паралімпійскіх гульнях-2014 у Сочы нацыянальная зборная з 3 бронзавымі ўзнагародамі заняла 18-е месца. Беларускія паралімпійцы Васіль Шапцябой і Ядвіга Скорабагатая сталі бронзавымі прызёрамі ў біятлоне і лыжных гонках.
Летнія Паралімпійскія гульні ў Рыа прынеслі зборнай 8 залатых медалёў: 6 заваяваў Ігар Бокій, яшчэ 2 – Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў.
Беларусь на XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане паказала лепшы рэзультат за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў галоўных стартах чатырохгоддзя. Нацыянальная зборная заняла 8-е месца ў агульным медальным заліку з 12-ю медалямі (4 залатыя, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя).