Рэспубліканскі спартыўна-культурны фестываль "Вытокі"
Спартыўны, культурны, адукацыйны, турыстычны і, безумоўна, сямейны – такім стаў для Беларусі заснаваны ў 2021 годзе фестываль "Вытокі", які праходзіць у розных гарадах краіны.
На "Вытоках" кожны жадаючы можа пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёна, які прымае фестываль, карцінамі вядомых беларускіх майстроў і пастаноўкамі лепшых тэатраў, паспрабаваць сябе ў розных відах спорту ў маштабным "Алімпійскім квесце", адпачыць на канцэрце з удзелам вядомых артыстаў і на дыскатэцы пад кампазіцыі папулярных дыджэяў. Удзельнікамі фестывалю абавязкова становяцца зоркі беларускага спорту – алімпійскія чэмпіёны, чэмпіёны свету і Еўропы... Яны праводзяць майстар-класы для дзяцей і дарослых, размаўляюць і фатаграфуюцца з балельшчыкамі.