СМІ ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | СМІ ў Беларусі

Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказвае на пытанні журналістаў замежных і беларускіх СМІ (люты  2023)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказвае на пытанні журналістаў замежных і беларускіх СМІ (люты 2023)

У Беларусі сёння дзейнічаюць і развіваюцца друкаваныя і электронныя СМІ розных форм уласнасці і рознай тэматыкі. Таксама ў медыйнай прасторы краіны шырока прадстаўлены замежныя СМІ.

Найбуйнейшымі нацыянальнымі медыя з'яўляюцца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (Белтэлерадыёкампанія), ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" (АНТ), ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" (СТБ), выдавецкі дом "Беларусь сёння", выдавецкі дом "Звязда", Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).

Друкаваныя СМІ ў Беларусі

Па стане на 1 студзеня 2024 года ў Беларусі выдаваліся 920 друкаваных СМІ, сярод якіх 369 газет і 536 часопісаў, а таксама 14 бюлетэняў і 1 каталог. Больш за палову з іх з'яўляюцца прыватнымі.

Друкаваныя СМІ ў Беларусі выдаюцца пераважна на беларускай і рускай мовах, ёсць выданні на англійскай, кітайскай.

Найбольш уплывовымі ў краіне з'яўляюцца газеты "СБ.Беларусь сегодня" і "Рэспубліка". Таксама ў Беларусі папулярныя мясцовыя выпускі буйных расійскіх газет "Комсомольская правда" і "Аргументы и факты."

Усяго ж у Беларусі распаўсюджваецца больш за 1,7 тыс. замежных друкаваных СМІ, у тым ліку з Расіі, Казахстана.

Таксама на 1 студзеня 2024 года ў Беларусі зарэгістраваны 55 сеткавых выданняў, 7 з іх прыватныя.

Інфармацыйныя агенцтвы ў Беларусі

У Беларусі дзейнічае 7 інфармацыйных агенцтваў, 5 з іх прыватныя.

Буйнейшым інфармацыйным агенцтвам Беларусі з'яўляецца Беларускае тэлеграфнае агенцтва БелТА, якое мае карэспандэнцкую сетку ва ўсіх рэгіёнах краіны. У Мінску, нараўне з беларускімі інфармацыйнымі агенцтвамі, працуюць таксама карэспандэнцкія пункты замежных інфармагенцтваў  ТАСС, "Расія сення", "Сіньхуа"...

Электронныя СМІ ў Беларусі

Па стане на 1 студзеня 2024 года ў Беларусі вяшчалі 89 радыёпраграм і 92 тэлепраграмы. З іх 28 радыёпраграм і 51 тэлепраграма прыватныя.

Высокая доля грамадскіх радыёпраграм тлумачыцца тым, што большая іх частка гэта регіянальнае радыё, у якасці заснавальнікаў выступаюць мясцовыя органы ўлады.

Вяшчанне ў FM-дыяпазоне ў Беларусі ажыццяўляюць каля 30 радыёстанцый, у тым ліку "Радыус-FM", "Радыё "Юністар" (беларуска-германскі медыяпраект), "Еўропа плюс" і іншыя.

На замежную аўдыторыю, якая цікавіцца падзеямі ў нашай краіне, разлічаны перадачы радыёстанцыі "Беларусь", што вяшчае на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах.

У Беларусі дзейнічаюць агульнанацыянальныя тэлеканалы – "Беларусь 1", "Беларусь 2" (маладзёжны), "Беларусь 3" (сацыякультурны), "Беларусь 5" (спартыўны), "Агульнанацыянальнае тэлебачанне" (АНТ), "Сталічнае тэлебачанне" (СТБ).

З верасня 2015 года пачаў работу рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4", які выступае платформай для ўсіх абласцей краіны. У  кожнай з іх асноўная сетка вяшчання запаўняецца арыгінальным тэлепрадуктам і выходзіць на адной кнопцы з пазначэннем свайго рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў", "Беларусь 4. Гомель"…

Першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Беларусі"Беларусь 24", які пачаў вяшчанне ў 2005 годзе ("Беларусь ТБ"), сёння працуе 24 гадзіны ў суткі. Яго зона пакрыцця ахоплівае звыш 100 краін, а глядацкая аўдыторыя складае больш за 200 мільёнаў чалавек. Аснову кантэнту складаюць навіны і аналітыка важнейшых падзей у краіне і свеце, цікавыя тэлепраекты і якасны кінапаказ. І, безумоўна, у сетцы вяшчання – мноства праграм пра Беларусь: унікальную гісторыю і культуру краіны, галоўныя выдатныя мясціны і турыстычныя напрамкі, беларускую кухню, вядомыя брэнды, выдатных людзей

Сігнал канала рэтрансліруецца з дапамогай трох спадарожнікаў – ABS-2А, Express AM8 и Azerspace-1. "Беларусь 24" могуць глядзець гледачы ў краінах Еўропы, Блізкага Усходу, Цэнтральнай Азіі, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Вяшчанне вядзецца кругласутачна на беларускай і рускай мовах. Для карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт арганізавана анлайн-трансляцыя.

На тэрыторыі Беларусі рэтрансліруецца каля 200 замежных тэлеканалаў.

Да чэрвеня 2015 года Беларусь ажыццявіла поўны пераход ад аналагавага да эфірнага лічбавага тэлевяшчання. Сёння лічбавае вяшчанне (першы мультыплекс з 8 тэле- і 1 радыёпраграмы) даступна практычна 100% насельніцтвы краіны.

Заканадаўства аб СМІ ў Беларусі

Прававую аснову дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі складаюць Канстытуцыя і Закон "Аб сродках масавай інфармацыі" (прыняты ў 2008 годзе, змяненні і дапаўненні ўнесены ў 2013, 2014, 2016, 2018, 2021, 2022, 2023 гг.).

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, забараняецца манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі і цэнзура.

Закон "Аб сродках масавай інфармацыі" замацоўвае асноўныя прынцыпы дзейнасці СМІ ў Беларусі: дакладнасць інфармацыі, роўнасць, паважанне правоў і свабод чалавека, разнастайнасць меркаванняў, абарону маральнасці, выкананне норм прафесійнай этыкі.

Закон стаў асновай для ўвядзення элементаў самарэгулявання ў медыйнай сферы Беларусі – з гэтай мэтай быў створаны Грамадскі каардынацыйны савет у сферы масавай інфармацыі, які ўключае прадстаўнікоў СМІ, журналісцкіх арганізацый, экспертнай супольнасці.

Медыйныя і выдавецкія форумы ў Беларусі

  • Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"
  • Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні"
  • Форум маладых журналістаў
  • Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Асаблівае месца ў штогадовым календары падзей краіны займае Дзень беларускага пісьменства – свята, прысвечанае нацыянальнай культуры, літаратуры і друкаванаму слову.

Конкурсы для журналістаў у Беларусі

  • Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара"
  • Рэспубліканскі творчы конкурс "Залатое пяро"
  • Нацыянальны тэлевізійны конкурс  "Тэлевяршыня"

Конкурсы сярод рэдакцый СМІ і прафесійных журналістаў праводзяцца ў кожным рэгіёне краіны.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі