Летнія Алімпійскія Гульні-2024 прайшлі ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. Звыш дзесяці тысяч спартсменаў з больш як 200 краін разыгралі 306 камплектаў медалёў у 32 відах спорту.
Дэвіз і слоган Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы – "Давайце шырока адкрыем гульні" ("Гульні, адкрытыя ўсім"), фр. Ouvrons grand les jeux, англ. Games wide open.
На жаль, згодна з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта, атлеты з Беларусі і Расіі змаглі выступіць у Парыжы толькі ў нейтральным статусе, а ўдзельнічаць у камандных відах наогул не атрымалі магчымасці. Акрамя таго, МАК дазволіў федэрацыям кожнага віду спорту асобна вырашаць, ці дапускаць беларусаў і расіян, таму адзінага падыходу і адкрытасці не было. Напрыклад, Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) не дазволіла спартсменам з дзвюх краін удзельнічаць у міжнародных стартах нават у нейтральным статусе.
Выканкам МАК зацвердзіў для спартсменаў з Беларусі і Расіі сцяг і гімн без слоў, пры гэтым не дапусціў алімпійцаў да ўдзелу ў традыцыйным парадзе нацый на цырымоніі адкрыцця Гульняў-2024, дазволіў толькі назіраць з трыбун.
З-за абмежаванняў па ўдзеле ў кваліфікацыйных спаборніцтвах адабрацца на Алімпійскія гульні ў Парыжы маглі максімум 28 спартсменаў з Беларусі і 54 з Расіі.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ў адказ на рашэнне Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 8 снежня 2023 г. аб допуску беларускіх спартсменаў да Гульняў XXXIII Алімпіяды 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статусе заявіў:
"Мы вітаем допуск да Гульняў у Парыжы-2024 беларускіх спартсменаў, аднак прынятае рашэнне не задавальняе інтарэсы беларускай спартыўнай супольнасці ў поўнай меры. Існуючыя строгія абмежаванні, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах без нацыянальных сімвалаў, абмежаваную колькасць кваліфікацыйных спаборніцтваў, нядопуск спартсменаў, якія выступаюць у камандных відах – усе гэтыя ўмовы па-ранейшаму з'яўляюцца вельмі дыскрымінацыйнымі ў адносінах да атлетаў нашай краіны". Падрабязна...
Пры гэтым НАК Беларусі адзначыў, што будзе кіравацца, перш за ўсё, інтарэсамі саміх спартсменаў (бо для іх гэта справа жыцця!), а таксама прадаўжаць работу па аднаўленні справядлівасці і паўнацэнным удзеле спартсменаў ва ўсіх спаборніцтвах.
Тым больш, што беларусы нярэдка адны з мацнейшых у свеце і забяспечваюць дастойную канкурэнцыю ў барацьбе за сапраўднае алімпійскае чэмпіёнства. На летніх Алімпійскіх гульнях-2020, якія прайшлі ў 2021 годзе ў Токіа, выступілі 107 беларускіх атлетаў у 20 відах спорту. У іх актыве – 7 медалёў: 1 залаты, 3 сярэбраныя і 3 бронзавыя.
На пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта быў зацверджаны склад спартсменаў і суправаджальнікаў на XXXIII летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы.
На галоўным старце чатырохгоддзя нашы спартсмены выступалі ў нейтральным статусе ў дзесяці відах спорту: веласпорце на шашы, акадэмічным веславанні, плаванні, кулявой стральбе, скачках на батуце, грэка-рымскай барацьбе, вольная барацьба, веславанні на байдарках, тхэквандо і цяжкай атлетыцы. За ўзнагароды парыжскіх гульняў будуць змагацца 8 мужчын і 9 жанчын.
Акадэмічнае веславанне: Яўген Залатой, Таццяна Клімовіч.
Веласпорт: Ганна Церах.
Веславанне на байдарках і каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
Вольная барацьба: Магамедхабiб Кадзімагамедаў.
Грэка-рымская барацьба: Абубакар Хаслаханаў.
Плаванне: Ілья Шымановіч, Настасся Шкурдай, Аліна Змушко.
Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
Кулявая стральба: Дар'я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
Тхэквандо: Георгій Гурцыеў.
Цяжкая атлетыка: Яўген Ціханцоў, Сюзанна Валадзько.
"Суправаджаць спартсменаў будуць трэнеры, медыцынскі і адміністрацыйны персанал. Кожная каманда па відзе спорту вызначае, за які перыяд часу неабходна прыбыць у Парыж, каб да моманту старту аказацца ў аптымальнай спартыўнай форме. Нашы атлеты, як і раней, будуць пражываць у алімпійскай вёсцы, па лагістычных і арганізацыйных момантах практычна нічога не змянілася, - адзначыла генеральны сакратар НАК Беларусі Ксенія Санковіч. - На жаль, не ўсе спартсмены, якія заваявалі ліцэнзіі ў сумленнай спартыўнай барацьбе, атрымалі запрашэнне на Гульні ад МАК. У існуючых умовах нашы атлеты маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы балельшчыкаў. Мы ўпэўнены, што складаныя абставіны не змогуць іх зламаць і нашы спартсмены змогуць паказаць на Гульнях у сталіцы Францыі свой лепшы рэзультат".
4 месца
5 месца
8 месца
10 месца
Лёгкая атлетыка: кіданне кап'я – бронзавы прызёр Гульняў у Токіа Лізавета Дабравольская (у дзявоцтве – Пятрэнка); кіданне молата, кіданне дыска – Уладзіслаў Грыб.
Плаванне: 16-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій (для яго Паралімпіяда ў Парыжы будзе чацвёртай у кар'еры), Дзмітрый Салей (пераможца і прызёр Гульняў), Ягор Шчалканаў (уладальнік серабра Паралімпіяды), Максім Вашкевіч, Настасся Зудзілава, Яўген Кавалёнак.
Летнія Паралімпійскія гульні 2024 года пройдуць у Парыжы з 28 жніўня па 8 верасня.
плаванне, батэрфляй 100 м, клас S13
плаванне, 100 м на спіне, клас S13
плаванне, вольны стыль 400 м, клас S13
плаванне, вольны стыль 50 м, клас S13
плаванне, 200 м комплекс, клас SM13