Фан-зона Еўра-2020 на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў Мінску
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" сумесна з Нацыянальным алімпійскім стадыёнам "Дынама", Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і тэлеканалам "Беларусь 5" арганізавалі фан-зону А Football FEST. Аматары футбола змаглі размясціцца на газоне стадыёна "Дынама", каб з вялікага экрана назіраць матчы Еўра-2020 і проста прыемна праводзіць час.