Чыжоўка-Арэна
Шматфункцыянальны культурна-забаўляльны спартыўны комплекс "Чыжоўка-Арэна" размешчаны на паўднёвым усходзе сталіцы на тэрыторыі парка імя 900-годдзя Мінска. У аснове праекта – выява дзвюх кропель вады, якія перацякаюць адна ў адну. Сучасны будынак са шкла і металу гарманічна ўпісваецца ў прыродны ландшафт Чыжоўскага вадасховішча.
Агульная плошча спартыўнага комплексу – амаль 71 тысяч кв. м: вялікая арэна – 39 тысяч, малая – больш за 19 тысяч, злучальная частка – 9 тысяч. Гэта арэна-трансформер: лядовая каробка лёгка становіцца пляцоўкай для гульнявых відаў спорту або канцэртнай сцэнай.