XXIV зімовыя Алімпійскія гульні адбыліся 4 – 20 лютага 2022 года ў Пекіне. На галоўных снежна-лядовых стартах чатырохгоддзя было разыграна 109 камплектаў узнагарод у 7 відах спорту (15 дысцыплінах). Беларусь, дзе актыўна развіваюцца многія зімовыя дысцыпліны, таксама ўваходзіла ў лік краін-удзельніц (91).
Сталіца Кітая стала першым у гісторыі горадам, які прыняў і летнія (2008), і зімовыя (2022) Алімпійскія гульні. Афіцыйны дэвіз стартаў – "Разам дзеля агульнай будучыні". І гэта вельмі сімвалічна, бо зімовыя Гульні-2022 у Пекіне былі прызначаны стаць самымі экалагічна чыстымі і бяспечнымі ва ўмовах пандэміі. Экастандарты для збудаванняў, змяншэнне выкідаў вуглякіслага газу, выкарыстанне электраэнергіі з альтэрнатыўных крыніц, максімальна бяспечная вытворчасць лёду і шмат іншага – кітайскія арганізатары пастараліся правесці самую "зялёную" падзею ў алімпійскай гісторыі. Талісман Гульняў – панда Бін Дуньдунь.
У адпаведнасці з аб'яўленым яшчэ ў 2018 годзе рашэннем арганізатараў, на Алімпіядзе-2022 у Пекіне з'явілася 7 новых медальных дысцыплін, што стала буйнейшым пашырэннем алімпійскай праграмы пасля Гульняў-2002 у Солт-Лейк-Сіці. Дзякуючы гэтаму колькасць камплектаў узнагарод у Пекіне – 109 – рэкордная за ўсю гісторыю зімовых Гульняў. Тут былі прадстаўлены: жаночыя адзіночныя спаборніцтвы па бабслеі, мужчынскія і жаночыя спаборніцтвы па фрыстайле ў дысцыпліне біг-эйр, змешаная эстафета ў шорт-трэку, змешаныя камандныя спаборніцтвы па фрыстайле ў акрабатыцы, скачках на лыжах з трампліна і снаўборд-кросе.
Спаборніцтвы Алімпіяды адбыліся на 25 аб'ектах, размешчаных у 3 кластарах – Пекіне, Чжанцзякоу і Яньцыне.
Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Пекіне прадстаўлялі 29 спартсменаў у 6 дысцыплінах:
Старты ў Пекіне сталі не самымі багатымі на перамогі ў гісторыі выступленняў беларускіх алімпійцаў. Па выніках Гульняў у медальным заліку наша краіна заняла 24-е месца. Спартсмены Беларусі заваявалі дзве сярэбраныя ўзнагароды. На п'едэстал падымаліся біятланіст Антон Смольскі (індывідуальная гонка на 20 кіламетраў) і фрыстайлістка Ганна Гуськова (лыжная акрабатыка).
4 месца
5 месца
6 месца
7 месца
8 месца
9 месца
10 месца