Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы"

5
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту
Шматфункцыянальны спартыўны комплекс і цэнтр алімпійскіх відаў спорту размешчаны ў маляўнічым месцы за 20 км ад Мінска побач са старадаўняй вёскай, якая і дала яму назву. Сёння "Раўбічы" – не толькі адзін з найлепшых цэнтраў сусветнага біятлона і іншых зімовых відаў спорту (лыжныя гонкі, фрыстайл), але і ў цэлым шматфункцыянальны аб'ект для падрыхтоўкі спартсменаў, правядзення турніраў і мерапрыемстваў у любы сезон. Раўбічы і наваколлі нярэдка называюць "беларускай Швейцарыяй". Маляўнічымі відамі тут захапляюць пакрытыя густымі лясамі ўзгоркі ледніковага паходжання, звілістая стужка ракі Усяжа і Дуброўскае вадасховішча. На адным з узвышшаў размешчана Крыжагорская царква, у якой зараз знаходзяцца музей народнага прыкладнога мастацтва і канцэртная зала.