Асноўныя факты, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Асноўныя факты

Асноўныя факты пра Беларусь

Беларусь на карце Еўропы
Беларусь на карце Еўропы

Афіцыйная назва – Рэспубліка Беларусь

Прэзідэнт

Аляксандр Лукашэнка (з 1994 г.)

Прэм’ер-міністр

Раман Галоўчанка (з 4 чэрвеня 2020 г.)

Тэрыторыя

207,6 тыс. кв.км

  • лясныя землі – 43%
  • сельскагаспадарчыя землі – 39%
  • паверхневыя воды, уключаючы балоты – 6%
  • іншыя землі – 12%

Рэспубліка Беларусь займае:

  • 84-е месца ў свеце – па тэрыторыі
  • 97-е месца ў свеце – па колькасці насельніцтва

Насельніцтва

  • колькасць – 9 млн 156,0 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2024 г.) 
  • чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні – 74,5 года
  • доля гарадскога насельніцтва – 78%

Сталіца: Мінск – 1 млн 992,9 тыс. чалавек

Рэгіёны і абласныя цэнтры (на 1 студзеня 2024):

Нацыянальнасці

беларусы – 84,9% , рускія – 7,5%, палякі – 3,1%, украінцы – 1,7%, яўрэі – 0,1%, іншыя нацыянальнасці – 2,7% (перапіс, 2019 год).

Дзяржаўныя мовы

беларуская, руская

Дзяржаўнае свята

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь3 ліпеня

Нацыянальная валюта

беларускі рубель (Br)

Эканамічныя паказчыкі

ВУП (2023) Br216,1 млрд; на душу насельніцтва – Br23,5 тыс.

ВУП (2022) Br191,4 млрд; на душу насельніцтва – Br20,7 тыс.

ВУП (2021) Br176,8 млрд; на душу насельніцтва – Br19,0 тыс.

ВУП (2020) Br149,7 млрд; на душу насельніцтва – Br15,9 тыс.

ВУП (2019) Br134,7 млрд; на душу насельніцтва – Br14,3 тыс.

Знешні гандаль

Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі (па метадалогіі плацежнага балансу, мільёнаў долараў ЗША, 2023): 95 268

  • экспарт: 47 870
  • імпарт: 47 398
  • сальда: 472

Аб'ём знешняга гандлю таварамі: 81 089

  • экспарт: 39 366
  • імпарт: 41 723
  • сальда: -2 357

Аб'ём знешняга гандлю паслугамі: 14 179

  • экспарт: 8 504
  • імпарт: 5 675
  • сальда: 2 829

Экспарт: прадукцыя нафтахіміі, машынабудавання, металургіі, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, малочная і мясная прадукцыя, мэбля, шкло, шкловалакно, цэмент.

Імпарт: энергарэсурсы (нафта і прыродны газ), сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя (металы і вырабы з іх, сыравіна для хімічнай  вытворчасці, часткі машын), тэхналагічнае абсталяванне.

Асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі: Расія, краіны ЕАЭС і СНД. Пашыраецца прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Акіяніі.

Асноўныя галіны прамысловасці

  • металургічная
  • машынабудаванне
  • металаапрацоўка
  • хімічная і нафтахімічная
  • лёгкая
  • харчовая

У сусветным рэйтынгу па індэксе канкурэнтаздольнасці прамысловасці (Competitive Industrial Performance Index (CIP), які разлічвае Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (United Nations Industrial Development Organization, ЮНІДА), Беларусь займае 53-е месца з 153 краін (2021).

Плошча сельскагаспадарчых зямель

8036,3 тыс. га (на канец 2023)

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых, бульбы, агародніны, цукровых буракоў, ільну, на мяса-малочнай жывёлагадоўлі.

Прыродныя рэсурсы

Драўніна, торф, калійная і каменная солі, невялікія радовішчы нафты і прыроднага газу, граніт, даламіт, вапняк, гліна, пясок.

Колькасць занятага насельніцтва

4,15 млн (2023). Беспрацоўе (2023): 3,5%; 172,1 тыс. чал. (па даных выбарачнага абследавання; па метадалогіі МАП).

Размеркаванне колькасці  занятага насельніцтва па відах эканамічнай дзейнасці (2023):

  • прамысловасць – 24,1%
  • аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў – 14,3%
  • адукацыя – 10,4%
  • сельская, лясная і рыбная гаспадарка – 8,4%
  • транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць – 6,6%
  • будаўніцтва – 5,9%
  • інфармацыя і сувязь – 3,0%
  • іншыя – 27,3%

Сувязь

Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі – 11,7 млн (2024).

Ахоп насельніцтва паслугамі сотавай рухомай электрасувязі – 99,9% (2G і 3G), 99,0% (4G LTE), охоп тэрыторыі – 99,3% (2G), 98,6% (3G), 93,0% (4G LTE).

Колькасць абанентаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт – больш за 11,4 млн (2024).

Прапускная здольнасць знешніх каналаў доступу ў інтэрнэт – 3760 Гбіт/с (2024).

У рэйтынгу ААН па гатоўнасці да электроннага ўрада (United Nations E-Government Survey) у 2022 годзе Беларусь заняла 58-е месца (усяго ў рэйтынгу 193 краіны).

Транспарт

  • чыгуначныя пуці агульнага карыстання – 5474,1 км, у т.л. электрыфікаваныя – 1369,5 км (2023)
  • аўтамабільныя дарогі агульнага карыстання – 104,1 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём – 90,4 тыс. км (2023)
  • трамвайныя пуці (у двухшляховым вылічэнні) – 98,7 км (2022)
  • тралейбусныя лініі (у двухшляховым вылічэнні) – 529,1 км (2022)
  • метрапалітэнныя пуці (у двухшляховым вылічэнні) – 58,3 км (2022)
  • магістральныя трубаправоды – 11 916,7 км (2022)
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі