Беларусь – у ліку краін-удзельніц XXXII летніх Алімпійскіх гульняў, якія з-за пандэміі каранавіруса COVID-19 адбыліся на год пазней і прайшлі ў Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Тут разыгралі 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту.
Для Японіі гэта была ўжо чацвёртая Алімпіяда ў гісторыі (разам з зімовымі ў Сапара і Нагана) і другая летняя. Больш за паўстагоддзе таму – у 1964-м – сталіца ўпершыню прымала летнія Гульні, якія сталі сапраўдным тэхналагічным прарывам у арганізацыі і правядзенні. Сярод дасягненняў, напрыклад, маштабная спадарожнікавая ТБ-трансляцыя, дзякуючы якой упершыню спаборніцтвы ў прамым эфіры ўбачылі жыхары многіх краін свету.
Галоўны турнір чатырохгоддзя ў Токіа прыняў 11656 лепшых спартсменаў планеты. Акрамя сталіцы, алімпійцаў убачылі і ў Сапара (востраў Хакайда): з-за гарачага надвор'я арганізатары перанеслі ў гэты горад старты ў марафоне і хадзьбе на доўгія дыстанцыі.
Афіцыйна краінай – гаспадыняй Гульняў-2020 Японія была аб'яўлена ў верасні 2013 г. на 125-й сесіі МАК у Буэнас-Айрэсе. Токіа абышоў заяўкі іспанскага Мадрыда і турэцкага Стамбула.
Пасля кансультацыі арганізатараў з МАК у ліпені 2021 года было аб’яўлена, што спаборніцтвы Алімпіяды ў Токіа пройдуць без замежных і мясцовых гледачоў. Прычынай паслужыла сітуацыя з каранавірусам. На цырымонію адкрыцця былі дапушчаны толькі 950 VIP-персон, уключаючы кіраўнікоў 15 дзяржаў свету і міжнародных арганізацый.
Упершыню за 127 гадоў правядзення Алімпіяд з моманту іх адраджэння быў зменены дэвіз Гульняў: “Хутчэй, вышэй, мацней – разам”.
Лагатып Алімпіяды-2020 – кальцо ў традыцыйным японскім колеры індыга і белым, якое нагадвае падобны да шахматнай дошкі старажытны клятчасты ўзор эпохі Эда. Яно сімвалізуе разнастайнасць краін і культур, аб'яднаных спортам. Гарманічная клятчастая эмблема і ў Паралімпіяды-2020. Аўтар – мастак Асаа Токала.
Талісманы такійскіх Гульняў – вясёлыя робаты ў стылі анімэ з сінім і ружовым узорам па матывах усё таго ж клятчастага "іцімацу".
У імені алімпійскага героя Мірайтова (Miraitowa, вымаўляецца mee-rah-e-toh-wa) сышліся японскія словы "будучыня" (mirai) і "вечнасць" (towa). Паводле слоў арганізатараў, "яно выбрана для падтрымання будучыні, поўнай вечнай надзеі, у сэрцах людзей ва ўсім свеце".
Імя бела-ружовага паралімпійскага талісмана Сомэйці (soh-may-tee) паходзіць ад назвы папулярнага сорту сакуры Somei-yoshino, а таксама нагадвае англійскае "So mighty" – "такі магутны". І гэта знак павагі паралімпійцам, "якія пераадольваюць перашкоды і пераасэнсоўваюць межы магчымага".
У праграму Токіа-2020 былі ўключаны новыя віды спорту: каратэ, сёрфінг, скейтбордынг і спартыўнае скалалажанне – упершыню ў гісторыі алімпійскага руху, а таксама бейсбол/сафтбол, які вяртаецца пасля 12-гадовага перапынку. Аднак дапаўненне актуальна толькі для такійскіх Гульняў. Акрамя таго, у традыцыйныя алімпійскія віды былі дабаўлены 16 новых дысцыплін:
Алімпіяда-2020 стала самай высокатэхналагічнай і экалагічнай. Вёску атлетаў і месцы правядзення спаборніцтваў забяспечвалі электраэнергіяй сонечныя і ветравыя ўстаноўкі, а мерапрыемствы абслугоўвалі робаты, якія выконвалі, напрыклад, функцыі перакладчыкаў і перавозчыкаў грузаў.
Медалі Токіа-2020 – а гэта 5 тысяч узнагарод – былі часткова выраблены з перапрацаваных электронных устройстваў, якія сабралі самі японцы. Па ўсёй краіне дзейнічалі каля 4 тысяч пунктаў прыёму, куды прынеслі амаль 79 тысяч тон няспраўнай тэхнікі, уключаючы 6,21 млн адных толькі мабільных тэлефонаў!
НАК Беларусі 9 ліпеня 2021 года апублікаваў канчатковы склад на Гульні ў Токіа. Нашу краіну на галоўных стартах чатырохгоддзя прадставілі 108 спартсменаў у 20 відах спорту. Сярод іх як зорныя спартсмены – пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы, чэмпіёны Алімпійскіх і Еўрапейскіх гульняў, так і паспяховыя навічкі вялікіх стартаў.
У спіс беларускіх атлетаў на XXXII Алімпійскіх гульнях увайшлі:
Акадэмічнае веславанне: Алена Фурман, Іна Нікуліна, Таццяна Клімовіч, Сяргей Валадзько, Дзмітрый Фурман
Бокс: Дзмітрый Асанаў, Аляксандр Радзівонаў, Віталь Бандарэнка, Уладзіслаў Cмяглікаў
Барацьба: вольная – Алі Шабанаў, Аляксандр Гуштын, Дзяніс Храмянкоў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў, грэка-рымская – Кірыл Маскевіч, жаночая – Ванэса Каладзінская, Ірына Курачкіна, Васіліса Марзалюк
Веласпорт: Таццяна Шаракова, Алена Амялюсік, Аляксандр Рабушэнка, Яўген Каралёк
Веславанне на байдарках і каноэ: у гэтым відзе спорту ў Беларусі моцная паспяховая зборная, і па выніках серыі міжнародных стартаў былі вызначаны 12 спартсменаў, якія прадставілі краіну ў Токіа-2020. Сярод лідараў каманды, на рахунку якіх шмат узнагарод сусветных турніраў, а таксама 10 медалёў дамашніх Еўрапейскіх гульняў-2019 – Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Алена Наздрова, Надзея Макарчанка, Вольга Клімава, Алег Юрэня…Таксама ў склад уключаны: Мікіта Барыкаў, Дзмітрый Натынчык, Ілья Федарэнка, Уладзіслаў Літвінаў, Надзея Папок, Маргарыта Махнёва, Дарына Пікулева
Дзюдо: Дзмітрый Мінькоў, Мікіта Свірыд, Марына Слуцкая
Конны спорт: Аляксандр Зелянко, Аляксандр Фаміноў
Лёгкая атлетыка: Вольга Мазуронак, Ніна Савіна, Алёна Дубіцкая, Дзмітрый Дзюбін, Карына Дзямідзік (Таранда), Эльвіра Герман, Таццяна Халадовіч, Ганна Малышчык, Дар'я Барысевіч, Глеб Дудараў, Вікторыя Рашчупкіна, Ірына Жук, Максім Недасекаў, Ганна Церлюкевіч, Настасся Маслава, Аляксей Каткавец, Яўген Багуцкі, Віялета Скварцова, Павел Мялешка, Іван Ціхан, Юрый Васільчанка, Марыя Жодзік, Віталь Парахонька, Настасся Мірончык-Іванова, Віталь Жук, Аляксандр Ляховіч, Настасся Рароўская, Аляксандра Хільмановіч, Юлія Блізнец, Хрысціна Мулярчык, Ганна Міхайлава, Астэрыя Уза Лімай, Дзмітрый Набокаў
Парусны спорт: Таццяна Драздоўская, Мікіта Цыркун
Плаванне: Настасся Шкурдай, Ілья Шымановіч, Мікіта Цмыг, Аліна Змушко, Яўген Цуркін, Арцём Мачэкін, Настасся Куляшова, Настасся Каракоўская
Скачкі на батуце: Уладзіслаў Ганчароў, Іван Літвіновіч
Сучаснае пяцібор'е: Вольга Сілкіна, Настасся Пракапенка, Ілья Палазкоў
Спартыўная гімнастыка: Ганна Траўкова
Стральба з лука: Карына Казлоўская, Карына Дзёмінская, Ганна Марусава
Стральба кулявая: Марыя Мартынава, Юрый Шчарбацэвіч, Вікторыя Чайка
Сінхроннае плаванне: Дар’я Кулагіна, Васіліна Хандошка
Тэніс: Арына Сабаленка, Ягор Герасімаў, Ілья Івашка
Цяжкая атлетыка: Дар’я Навумава, Яўген Ціханцоў
Мастацкая гімнастыка: Настасся Салас, Аліна Гарнасько, каманда – Арына Цыцыліна, Настасся Рыбакова, Карына Ярмоленка, Ганна Гайдукевіч, Настасся Малаканава
Капітанам алімпійскай зборнай Беларусі стаў двухразовы прызёр галоўных стартаў чатырохгоддзя па кіданні молата Іван Ціхан.
Лукашэнка даручыў напярэдадні Алімпіяды ўзяць кожнага алімпійца на індывідуальны кантроль
Лукашэнка - алімпійцам: спартыўныя дасягненні - не толькі асабісты трыумф
Ціхан: мы абяцаем прыкласці ўсе сілы і паказаць на Алімпіядзе максімальны вынік
На Гульнях у Токіа выступяць 109 беларускіх спартсменаў у 20 відах спорту
Алімпійская зборная Беларусі заняла 45-е месца ў неафіцыйным медальным заліку Гульняў у Токіа. У актыве беларускіх спартсменаў сем узнагарод. На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра было дзевяць медалёў. Самымі "ўраджайнымі" на ўзнагароды сталі пекінскія Гульні-2008 – там беларускія атлеты заваявалі 14 медалёў.
4 месца
5 месца
6 месца
7 месца
8 месца
9 месца
10 месца
Брэнд нацыянальнай алімпійскай каманды – TEAM BY. Ён быў прэзентаваны ў снежні 2018-га, і менавіта з Гульняў у Токіа беларусы афіцыйна пачалі выступаць пад гэтай назвай. Ключавы элемент лагатыпа каманды і адзін з самых пазнаваемых сімвалаў Беларусі – бусел. Талісманам алімпійцаў таксама стала бусляня. Па выніках галасавання балельшчыкаў ён атрымаў імя Буслік.
Афіцыйны мэсэнджар алімпійцаў Беларусі – Viber. Дадатак, які зарадзіўся і прадаўжае развівацца ў беларускіх цэнтрах распрацоўкі, а сёння з'яўляецца актывам японскай кампаніі Rakuten, падтрымаў спартсменаў краіны. Дарэчы, НАК Беларусі стаў першым з 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, якія ўваходзяць у структуру Міжнароднага алімпійскага камітэта, які запусціў афіцыйную супольнасць у Viber. Летам 2019 года ў мэсэнджары таксама з'явіўся спецыяльны стыкерпак у падтрымку TEAM BY.
Спартыўную форму для каманды Беларусі на Гульні ў Токіа распрацавалі спецыялісты з айчынных кампаній "Сола-Пінск" і "Світанак". У снежні 2019-га базавыя камплекты прадставілі Прэзідэнту краіны і кіраўніку НАК Аляксандру Лукашэнку.
З 24 жніўня па 5 верасня японская сталіца прымала XVI летнія Паралімпійскія гульні. Беларусь на Паралімпіядзе прадставілі 20 спартсменаў, якія выступілі ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, плаванні, дзюдо, пара-веславанні і фехтаванні.
У неафіцыйным медальным заліку беларуская нацыянальная каманда заняла 27-е месца. У скарбонцы зборнай Беларусі сем медалёў: пяць залатых, адзін сярэбраны і адзін бронзавы. На рахунку плыўца Ігара Бокія пяць залатых узнагарод, серабро ў плыўца Ягора Шчалканава і бронза ў кідальніцы кап'я Лізаветы Пятрэнка. Ігар Бокій таксама ўстанавіў некалькі сусветных рэкордаў у розных дысцыплінах. Лізавета Пятрэнка у сваёй лепшай спробе абнавіла рэкорд кантынента.
Для незалежнай Беларусі гэта сёмыя летнія Паралімпійскія гульні ў гісторыі. Усяго з часу Атланты-1996 беларускія паралімпійцы заваявалі 98 медалёў (36, 32, 30).