Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама"

4
Нацыянальны алімпійскі стадыён
Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" ў Мінску – шматфункцыянальная арэна сусветнага ўзроўню. Урачыстая цырымонія адкрыцця "Дынама" адбылася 12 чэрвеня 1934 года: гэтая дата лічыцца днём нараджэння арэны. Маштабная рэканструкцыя, завершаная ў 2018 годзе, дазволіла стадыёну атрымаць статус аднаго з самых сучасных у Еўропе. На "Дынама" могуць займацца не толькі прафесійныя спартсмены, маладое пакаленне атлетаў, але і аматары. 21 чэрвеня 2018 года стадыёну прысвоены Сертыфікат Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі першай катэгорыі. У кастрычніку 2018-га арэна атрымала вышэйшую, чацвёртую катэгорыю Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА). На стадыёне выкладзена сучасная лёгкаатлетычная дарожка італьянскай кампаніі Mondo. Поле пакрыта натуральным газонам і дазваляе праводзіць футбольныя матчы. На "Дынама" прадугледжаны сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом, а таксама для трайнога скачка, штурхання ядра, кідання кап’я, дыска і молата. За час працы "Дынама" тут праходзілі турніры, спаборніцтвы і матчы, якія маюць не толькі рэспубліканскае, але і сусветнае значэнне: футбольны турнір Алімпійскіх гульняў 1980 года, II Еўрапейскія гульні, матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы Еўропа – ЗША, II Гульні краін СНД.