Сёння грамадзяне дзясяткаў дзяржаў свету, якім для паездкі ў Беларусь, як правіла, неабходна атрымаць візу, маюць некалькі магчымасцей наведаць краіну ў спрошчаным парадку. Такое падарожжа можна арганізаваць дзякуючы дзеючым у Беларусі бязвізавым рэжымам, устаноўленым указамі кіраўніка дзяржавы.
30-дзённы бязвізавы рэжым даступны грамадзянам 76 дзяржаў свету (поўны пералік глядзіце тут).
На працягу ўстаноўленага тэрміну можна пабываць у любой кропцы Беларусі, аднак прыбыць і пакінуць краіну неабходна толькі праз паветраныя гавані Беларусі:
На сухапутнай граніцы ў міжнародных пунктах пропуску гэты парадак не дзейнічае.
Бязвізавы ўезд іншаземцаў у Беларусь не распаўсюджваецца на прыбываючых з расійскіх аэрапортаў, а таксама тых, хто збіраецца вылецець у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).
Бязвізавы рэжым таксама не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія накіроўваюцца ў Беларусь для працаўладкавання, вядзення камерцыйнай дзейнасці і навучання, працягласць якога перасягае 30 сутак.
Для ўезду па бязвізавай праграме на 30 дзён неабходна мець пры сабе:
Звярніце ўвагу! Адлік 30 дзён знаходжання без візы ў Беларусі ідзе з даты прастаўлення штампа ў пашпарце. Таму калі вы прыляцелі ўвечары і прайшлі пагранічны кантроль да 24.00, першы дзень знаходжання ў краіне ўжо будзе залічаны.
Замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходзіцца ў Беларусі больш за 10 сутак, павінны будуць зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў краіне. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя ажыццяўляецца адміністрацыямі гэтых устаноў па змоўчанні ў час засялення.
Іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія часова прыбываюць у Беларусь, могуць прайсці рэгістрацыю на партале электронных паслуг portal.gov.by, не звяртаючыся асабіста ў органы ўнутраных спраў. Паслуга бясплатная і даступная иншаземцам, якія ўехалі ў краину ў пунктах пропуску праз дзяржграніцу Рэспублікі Беларусь. Падрабязнасці – тут.
З 15 красавіка 2022 года Беларусь увяла бязвізавы парадак уезду для грамадзян Літвы і Латвіі (а таксама асоб, маючых статус неграмадзяніна Латвіі), а з 1 ліпеня 2022 года – для грамадзян Польшчы. Ён прадастаўляе магчымасць уезду праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.
Бязвізавы рэжым для грамадзян дзяржаў-суседзяў аказаўся настолькі запатрабаваным, што рашэннем Прэзідэнта Беларусі быў прадоўжаны на 2023 і 2024 гады. А з ліпеня 2024-га такую магчымасць атрымалі грамадзяне яшчэ 35 еўрапейскіх дзяржаў.
З 19 ліпеня 2024 года па 31 снежня 2024 года наведваць Беларусь без візы могуць грамадзяне Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі).
Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян еўрапейскіх краін прадоўжаны да канца 2025 года
Уезд ажыццяўляецца па дзеючых дакументах для выезду за граніцу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі:
Бязвізавы парадак уезду на 30 дзён праз аэрапорты Беларусі для грамадзян гэтых дзяржаў таксама захоўваецца.
Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Беларусі, могуць перамяшчацца транзітам, у тым ліку і праз пункты пропуску ў аэрапортах, у трэція краіны, за выключэннем Расіі.
Прыехаць у Беларусь без візы грамадзяне шэрага дзяржаў могуць таксама на 15 дзён. Аднак гэта праграма распаўсюджваецца не на ўсю краіну, а ахоплівае аб'яднаную турысцка-рэкрэацыйную зону, якая ўключае знакамітыя выдатныя мясціны і вялікія гарады на захадзе Беларусі. Гэта:
Згодна з указам, 15-дзённы бязвізавы рэжым даступны грамадзянам больш як 70 дзяржаў, у тым ліку асобам, якія маюць статус неграмадзяніна ў Латвіі, і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі.
Правілы ўезду на 15 дзён у бязвізавую зону адрозніваюцца ад правіл для турыстаў, якія прыбываюць у краіну на 30 дзён праз паветраныя гавані.
Каб наведаць бязвізавую тэрыторыю, замежнаму госцю неабходны наступныя дакументы:
Даведацца пра ўсе падрабязнасці і выбраць тураператара можна тут: grodnovisafree.by
Прыехаць у бязвізавую зону турысты могуць праз міжнародны пункт пропуску Брэст (Цярэспаль).
Важна! Замежным гасцям, якія прыехалі ў бязвізавую зону, неабходна зарэгістравацца ў органах унутраных спраў на працягу 5 дзён. Як правіла, гэта аўтаматычна робяць супрацоўнікі гасцініц, аграсядзіб, санаторыяў, дзе спыняюцца турысты, а таксама прадпрымальнікі, якія афіцыйна здаюць іншаземцам кватэры ўнаём.
Пры ўездзе ў Беларусь у госця павінна быць з сабой грашовая сума ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентная не менш як дзвюм базавым велічыням* на кожны дзень знаходжання.
* з 1 студзеня 2025 г. адна базавая велічыня складае Br42
Кантрольна-прапускных пунктаў і якіх-небудзь загарод на граніцах бязвізавай турыстычнай зоны ўнутры Беларусі няма (могуць быць устаноўлены толькі папераджальныя знакі), але парушаць правілы наведвання краіны па 15-дзённай праграме і пакідаць бязвізавую тэрыторыю, зразумела, забаронена. У адваротным выпадку, турыст будзе несці адказнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (папярэджанне, накладанне штрафу, дэпартацыя).
Важна! Пры наведванні ў складзе арганізаванай групы турысты могуць выехаць за межы бязвізавай тэрыторыі і пабываць у іншых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, але толькі калі гэта ўваходзіць у запланаваны тураператарм маршрут падарожжа.
З 3 красавіка 2022 г. у Беларусі адменены раней уведзеныя абмежаванні на перасячэнне граніцы ва ўмовах COVID-19.
Цяпер у наземных і паветраных міжнародных пунктах пропуску Рэспублікі Беларусь уезд і выезд не абмежаваны:
З 28 мая 2022 года замежныя грамадзяне могуць уязджаць у Беларусь без ПЛР-тэстаў і дакументаў, якімі пацвярджаецца вакцынацыя супраць каранавіруса.
Усю падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і дакументах, неабходных для прадастаўлення ў пункце пропуску, вы можаце паглядзець на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.