Калі вы хочаце зазірнуць у гісторыю Беларусі, адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы ў даўніну, абавязкова пабывайце ў этнаграфічным музеі або комплексе пад адкрытым небам.
Тут можна даведацца аб традыцыях і побыце беларускага народа, прыняць удзел у спрадвечных забавах, паслухаць фальклорныя песні і асвоіць беларускія танцы, паназіраць за работай майстроў і самім зрабіць сапраўдныя беларускія сувеніры, пакаштаваць стравы і напіткі нацыянальнай кухні.
Гэта ўнікальны для нашай краіны, адзіны ў Беларусі музей-скансан, які ўяўляе сабой цэлую вёску з помнікаў дойлідства XVII-ХХ стагоддзяў.
Музей размешчаны за некалькі кіламетраў ад Мінска – паміж вёскамі Азярцо і Строчыца, таму яго часта называюць "Музей ў Азярцы", "Музей "Строчыца", "Строчыцы"...
Ідэю стварэння комплексу пад адкрытым небам упершыню агучыў у 1908 годзе вядомы беларускі мастак Фердынанд Рушчыц, але падзеі Першай і Другой сусветных войнаў, неабходнасць аднаўлення краіны на многія гады адклалі яго з'яўленне.
У 1976 годзе пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, этнографаў. У розных рэгіёнах Беларусі шукалі, вывучалі і перавозілі на месца музея помнікі драўлянай архітэктуры, прадметы побыту, рамёстваў і промыслаў.
І на працягу 1987-1994 гадоў адкрыліся экспазіцыі, якія прадстаўляюць архітэктуру, культуру і жыццёвы ўклад трох этнаграфічных рэгіёнаў - Цэнтральная Беларусь, Паазер'е і Падняпроўе. Сёння ў музеі каля 40 аб'ектаў, сярод якіх:
У музеі дзейнічаюць выстаўкі "Транспартныя сродкі ў Беларусі", "Пчалярства ў Беларусі", "Беларускі лён", "Забродскія снасці" (аб рыбалоўстве у Беларусі).
Традыцыяй Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту стала правядзенне нацыянальных свят і абрадаў, фестываляў і канцэртаў:
Госці музея могуць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах і народных забавах, у карчме пакаштаваць сапраўдныя дранікі, верашчаку, збіцень, іншыя стравы і напоі традыцыйнай беларускай кухні.
Дзе знаходзіцца:
Мінскі раён, паміж в. Азярцо і в. Строчыца, на беразе ракі Пціч
"Дудуткі" - адзін з самых наведвальных музеяў Беларусі - размешчаны за 40 км ад Мінска ў маляўнічай мясціне каля ракі Пціч.
У ваколіцах вёскі Дудзічы побач з комплексам калісьці знаходзіўся маёнтак знакамітага дваранскага роду Ельскіх, якія ператварылі Дудзічы ў буйны рамесны і гандлёвы цэнтр, "сядзібу муз".
Да 1800 года ў маёнтку былі не толькі дом гаспадароў і рамесныя майстэрні, але і драўляная царква, вятрак, тры карчмы, сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. Кожны месяц у мястэчку праводзіліся кірмашы.
Ініцыятарам стварэння музея "Дудуткі", які адкрыўся ў 1994 годзе, стаў беларускі журналіст Яўген Будзінас. На аснове багатай гісторыі Дудзіч з'явіўся комплекс, дзе ўзноўлены ўклад жыцця беларускага маёнтка ХIХ стагоддзя.
Сёння ў "Дудутках" адкрыты:
Гасцям музейнага комплексу прапануюць дэгустацыі прадуктаў мясцовай вытворчасці ў бровары (самагон, хлеб, мёд, агурок), у пякарні (свежаспечаны хлеб, 3 віды сыроў, масла) і на ветраку (сялянскі хлеб з салам).
У комплексе ёсць кафэ ("Дудуткі", "Карчма"), бар "Шынок", гасцініца "Пціч", гасцявы дом з лазняй.
На працягу ўсяго года ў "Дудутках" праходзяць святы і фестывалі:
Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, за паўтара кіламетра ад вёскі Дудзічы
Заслаўе - адзін са старажытных гарадоў Беларусі: упершыню згадваецца ў летапісах пад 1127 годам, але заснаваны намнога раней.
Тут захаваліся дзіўныя гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 годзе быў створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе".
Сёння музей-запаведнік змяшчае помнікі міжнароднага і рэспубліканскага значэння:
Для шматлікіх наведвальнікаў адкрыты:
Этнаграфічны комплекс "Млын" створаны ў гонар захаванага ў Заслаўі паравога млына – помніка мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. У комплексе ёсць таксама Хата завознікаў, свіран, кузня.
У музеі-запаведніку "Заслаўе" праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, батлеечныя спектаклі.
Дзе знаходзіцца:
г. Заслаўе, вул. Рыначная, 4
Горад Ветка і яго наваколле – вельмі цікавы рэгіён на паўднёвым усходзе краіны, які стаў беларускім цэнтрам расколу праваслаўнай царквы канца XVII - XVIII стагоддзяў.
Веткаўскі музей народнай творчасці створаны ў 1978 годзе на аснове асабістай калекцыі Фёдара Шклярава – выхадца з мясцовага стараверскага роду, самадзейнага мастака і калекцыянера даўніны. Пастаянная экспазіцыя адкрылася ў 1987 годзе ў адрэстаўрыраваным і рэканструяваным гістарычным будынку - доме купца Грошыкава.
Цяпер у экспазіцыі Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава звыш 10 тысяч аб'ектаў, якія прадстаўляюць гісторыю і культуру стараверскай і праваслаўнай беларускай вёскі:
Беларускія стараверы стваралі рукапісныя кнігі з цудоўнымі мініяцюрамі і арнаментам, па-майстэрску пісалі абразы. У калекцыі музея ёсць рарытэты Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца.
Сёння ў Веткаўскім музеі праходзяць экскурсіі (ёсць таксама электронны гід на 4 мовах), тэматычныя выстаўкі, а ў зале "Жывое рамяство" госці могуць азнаёміцца з традыцыямі і сакрэтамі беларускага ткацтва.
У Гомелі знаходзіцца філіял Веткаўскага музея, дзе часта праходзяць народныя святы ("Беларускія вячоркі"), майстар-класы (ткацтва, размалёўка велікодных яек).
Дзе знаходзіцца:
Гомельская вобл., г. Ветка, вул. Чырвоная Плошча, 5
Філіял: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў)
Беларуская вёска Бездзеж, гісторыя якой налічвае больш за 600 гадоў, славіцца беласнежнымі ільнянымі фартухамі, якія сталі сапраўдным брэндам гэтай мясцовасці.
Для іх стварэння майстрыхі вельмі шмат працавалі. Лён збіралі ў строга вызначаны час, доўга ператвараючы яго ў найтанчэйшую пражу - лічылася, 300 нітак павінны прайсці праз заручальны пярсцёнак. Фірменнай беласці палатна дасягалі з дапамогай асаблівых сакрэтаў, а потым гатовыя фартухі расшывалі сімвалічнымі ўзорамі.
У 1999 годзе ў вёсцы адкрыўся музей "Бездзежскі фартушок" з багатай калекцыяй старадаўніх фартухоў і іншых прадметаў нацыянальнага адзення, ручнікоў.
Тут праходзяць займальныя экскурсіі, якія расказваюць пра побыт беларусаў і традыцыі народнай моды. Часта яны суправаджаюцца гульнёй і спевамі мясцовых народных калектываў. У Бездзежы можна ўбачыць рэдкі танец на вілах "Мікіта".
Пры музеі адкрыты падворак "Каля Плэса". Гэта сапраўдны сялянскі дом, дзе адноўлены побыт жыхароў палескай вёскі. Турысты могуць агледзець гаспадарку і схадзіць на рыбалку, пакатацца на брычцы, пакаштаваць старадаўнія стравы (дранікі, сала, бездзежскі хлеб, свежае малако і сыры) і ацаніць смак традыцыйнай прыправы з тоўчанага семя лёну.
На Вялікдзень у Бездзежы праходзіць унікальны вясновы абрад "Стрэлка".
Дзе знаходзіцца:
Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, в. Бездзеж, вул. Піянерская, 9
Комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" размешчана пад адкрытым небам за 2 км ад Магілёва, насупраць мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле".
Вёска не з'яўляецца музеем у поўнай меры, але знаёміць гасцей з асаблівасцямі беларускага мястэчка XIX стагоддзя, традыцыямі народа, абрадамі, рытуаламі, рамеснымі промысламі.
У этнаграфічнай вёсцы ёсць вуліца майстроў, якая складаецца з 7 хатак:
Тут можна ўбачыць рамеснікаў за працай і набыць зробленыя іх рукамі сувеніры, пакаштаваць моцны алкагольны напой, даведацца, як у даўніну пяклі хлеб, караваі, кулічы, а таксама пачаставацца свежай выпечкай.
Візітная картка вёскі - вялізны вятрак і дом у традыцыйным шляхецкім стылі, дзе знаходзяцца гасцініца і рэстаран (харчэўня).
У турысцка-забаўляльным комплексе "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" праводзяцца этнічныя фестывалі, кірмашы і беларускія народныя святы.
Дзе знаходзіцца:
Магілёўскі раён, в. Буйнічы
У гістарычных мясцінах на беразе ракі Нарачанка, дзе стагоддзе таму праходзіла лінія фронту Першай сусветнай вайны, знаходзіцца самабытная вёска Заброддзе. Сям'я беларускага мастака і краязнаўца Барыса Цітовіча ператварыла яе ва ўнікальны музей пад адкрытым небам, прысвечаны ваеннаму мінуламу, і цікавы турыстычны комплекс – з аўтэнтычнай архітэктурай, народным побытам і традыцыямі, атмасферай творчасці.
Сёння ў "Заброддзі" госці могуць наведаць:
На беразе ракі – пабудаваная ў стылі XVI-XVII стст. драўляная Барысаглебская капліца ў памяць аб усіх загінулых у ваенных дзеяннях. Таксама сярод самых шануемых мясцін Заброддзя і наваколля - лазарэтныя могілкі часоў Першай сусветнай вайны і 6-метровы крыж на пахаванні паблізу ваеннага лагера, памятная капліца ў гонар 80-годдзя заканчэння вайны, стэла і камень на месцы гібелі казака Данііла Шаўчэнкі...
На працягу года ў "Заброддзі" праходзяць сімвалічныя мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі раёна:
Для турыстаў у комплексе "Заброддзе" адкрыты аўтэнтычныя сялянскія домікі і ўладкаваны палатачныя гарадкі, працуюць летняе кафэ і сувенірная крама, прапануюцца экскурсіі і забаўляльныя праграмы.
Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Вілейскі раён, в. Заброддзе