Метро ў Мінску. Мінскі метрапалітэн | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Транспарт | Мінскае метро

Метро ў Мінску

Мінскае метро
Мінскае метро

Мінскі метрапалітэн – адзіны ў краіне – найбольш зручны і скорасны від странспарту беларускай сталіцы. Штодзень яго паслугамі карыстаюцца каля 800 тысяч пасажыраў.

Гісторыя Мінскага метрапалітэна

Будаўніцтва метро ў МінскуБудаўніцтва метро ў Мінску пачалося ў 1977 г., а 30 чэрвеня 1984 г. адкрыўся рэгулярны рух паяздоў на першай лініі ад станцыі "Інстытут Культуры" да станцыі "Маскоўская". Мінскае метро стала дзявятым на тэрыторыі СССР.

Асаблівасць Мінскага метрапалітэна – невялікая глыбіня: з-за ўзроўню пад'ёму грунтавых вод станцыі размешчаны бліжэй да зямной паверхні (10-17 метраў).

Каб не нашкодзіць архітэктурнаму ансамблю Мінска, пракладка тунэляў і будаўніцтва станцый вяліся з высокай ступенню надзейнасці і дакладнасці. Кожная станцыя мінскага метро мае сваё непаўторнае архітэктурнае аблічча. 

Адкрыццё новага ўчастка Мінскага метрапалітэна ў 2012 годзеУ 1990 годзе адкрыўся ўчастак другой лініі ад станцыі "Трактарны завод" да станцыі "Фрунзенская". З цягам часу лініі метро беларускай сталіцы пашырыліся, а пракладванне новых шляхоў і будаўніцтва станцый прадаўжаюцца і сёння.

У лістападзе 2020 года быў запушчаны першы ўчастак трэцяй лініі мінскага метро. Гэта чатыры станцыі ­­– "Кавальская Слабада", "Вакзальная" (перасадачная на першую лінію і адзіная станцыя з наземным вестыбюлем), "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча" (перасадачная на другую лінію і самая глыбокая станцыя ў Мінску – 32 м). Унікальнасць новай лініі ў тым, што ўсе тэхналагічныя працэсы тут цалкам аўтаматызаваны. Таксама ўпершыню ў Мінску на платформах устаноўлены сістэмы аўтаматычных станцыйных дзвярэй (ДАС) – ахоўныя экраны, якія выключаюць магчымасць падзення пасажыраў на рэйкі. Акрамя таго, на трэцяй лініі, якая злучыць паўночныя і паўднёвыя раёны горада з цэнтрам, пачалі курсіраваць новыя электрапаязды, вытворчасць якіх наладжана на сумесным прадпрыемстве "Штадлер Мінск".

У планах развіцця Мінскага метрапалітэна – чатыры лініі агульнай працягласцю 87,9 км з 63 станцыямі.

Мінскае метро сёння

Па аб'ёму пасажырскіх перавозак мінская падземка займае 4-е месца сярод 16 метрапалітэнаў СНД, уступаючы толькі Москве, Санкт-Пецярбургу і Кіеву.

Сучаснае мінскае метро – гэта:

Мінскае метро

            • 3 лініі з 33 станцыямі – 1-я лінія Маскоўская (15), 2-я лінія Аўтазаводская (14), 3-я лінія Зеленалужская (4)
            • даўжыня пуцей – 41,74 км
            • скорасць – 45 км/гадз (на асобных участках да 80 км/гадз)
            • пасажырапаток – амаль 800 тысяч у дзень

Станцыі мінскага метро зручныя для пасажыраў. Спусціцца ў падземку можна па лесвічных прыступках, а вестыбюлі 9 станцый абсталяваны эскалатарамі. Таксама на многих станцыях ёсць ліфты або пад'ёмнікі для маламабільных пасажыраў.

Па краях платформаў метро ўстаноўлены абмежавальныя лініі, якія даюць магчымасць арыентавацца людзям з праблемамі зроку.

Усе станцыі метро знаходзяцца ў зоне пакрыцця асноўных аператараў мабільнай сувязі.

Схема метро Мінска

Схема метро МінскаУ вагонах паяздоў ёсць схемы ліній Мінскага метрапалітэна з назвамі станцый на беларускай мове і ў траслітэрацыі літарамі лацінскага алфавіта.

На платформах размешчаны паказальнікі з назвамі ліній і станцый, а таксама вуліц і іншых арыенціраў (магазінаў, тэатраў, стадыёнаў, прыпынкаў гарадскога транспарту) на выхадзе з метро.

Час работы мінскага метро

Станцыі Мінскага метрапалітэна адкрыты для пасажыраў з 05.30 раніцы да 01.00 ночы.

Інтэрвал руху паяздоў:

  •   ранішні і вячэрні час пік (07.00-09.00, 17.00-19.00) – ад 2,0 да 2,5 мінут
  •   астатні час – ад 2-3 да 12 мінут (пасля 23.00)

Як аплаціць праезд у метро Мінска? 

Для аплаты праезду ў Мінскім метрапалітэне выкарыстоўваюцца:

Аплата праезду ў Мінскім метрапалітэне

            • жэтоны (для аднаразовай паездкі)
            • бескантактавыя смарт-карткі Мінскага метрапалітэна, Мінсктранса (электронныя праязныя для шматразовых паездак)
            • бескантактавыя банкаўскія карткі (спісваецца кошт аднаразовай паездкі) 

Перад паездкай у касе метрапалітэна неабходна набыць жэтон або картку і прайсці праз турнікет (там устаноўлены жэтонапрыёмнікі і счытвальныя ўстройствы).

Адзін жэтон прызначаны для разавай паездкі на любую абдлегласць – з моманту ўваходу да выхаду з метро. Кошт жэтона – Br0,90 (каля 0,31$).

Бескантактавыя смарт-карткі (БСК), якія прадаюцца пад залогавы кошт, выкарыстоўваюцца як праязныя білеты і праграмуюцца ў залежнасці ад тарыфу, выбранага пасажырам – на адзін або некалькі відаў транспарту (у найбольш зручным спалучэнні).

 

Праязныя білеты БЕЗ ЛІМІТУ ПАЕЗДАК (для праезду ў метро і наземным гарадскім транспарце):

  • 10 сутак з любой даты
  • 15 сутак з любой даты
  • 1 месяц або 30 сутак з любой даты

Праязныя білеты НА ПЭЎНУЮ КОЛЬКАСЦЬ ПАЕЗДАК (для праезду ў метро і наземным гарадскім транспарце): 

  • 10, 20, 30, 40, 50 паездак – на 60 сутак з моманту рэалізацыі
  • 60 паездак – на 80 сутак з моманту рэалізацыі

АДЗІНЫЯ праязныя білеты НА ПЕРЫЯД (для праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце і паяздах гарадскіх ліній Беларускай чыгункі) з любой даты без ліміту паездак:

  • 3 сутак
  • 5 сутак
  • 10 сутак
  • 20 сутак
  • 30 сутак

Разлічвацца за праезд бескантактавым спосабам могуць уладальнікі картак Visa payWave і Mastercard Contactless. Калі яна прыкладаецца да валідатара, з рахунку аўтаматычна спісваецца кошт адной паездкі. Акрамя таго, для бескантактавай аплаты можна выкарыстоўваць лічбавыя мабільныя ўстройствы з тэхналогіяй NFC (Near field communication), якая сумяшчальная з існуючай інфраструктурай па прыёме бескантактавых картак.

Пры пераходзе на іншую лінію метрапалітэна праезд дадаткова не аплачваецца.

Бяспека метро ў Мінску

Сістэма відэанагляду ў мінскім метроУсе станцыі мінскага метро абсталяваны сістэмай відэанагляду, запісы захоўваюцца не менш як 72 гадзіны. Відэакамерамі аснашчаюцца і вагоны паяздоў. 

З дапамогай устройстваў экстраннай сувязі на станцыях пасажыры могуць выклікаць міліцыянера або дзяжурнага, у вагонах – звязацца з машыністам.

Разам з супрацоўнікамі міліцыі ў мінскім метро працуюць інспектары спецыяльнай службы аховы, якія дзяжураць у вестыбюлях, пераходах і на платформах.

Бяспека метро ў МінскуУ метро працуе лабараторыя мікраклімату, якая штодзень адсочвае ўзровень канцэнтрацыі хімічных рэчываў у паветры.

Станцыі мінскага метро абсталяваны лакалізатарамі ўзрыву.

Для гарантавання бяспекі ў мінскім метро выкарыстоўваюцца металадэтэктары, сканеры. На станцыях з актыўным пасажырапатокам створаны асобныя зоны надгляду, якія даюць магчымасць супрацоўнікам аховы аператыўна праверыць вялікія сумкі пасажыраў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі