Новы год і Каляды – тыя моманты, якія хочацца напоўніць чараўніцтвам і радасцю. Belarus.by дзеліцца з чытачамі рэцэптамі стварэння святочнай атмасферы: у падборцы сабраны лепшыя навагоднія і калядныя мерапрыемствы Мінска.
Тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак на цэнтральных вуліцах зімовага Мінска з году ў год збірае сотні гледачоў. Цікава, што разам з традыцыйнымі персанажамі дзіцячых казак у ім прымаюць удзел і героі знакамітых мультфільмаў. Не абыходзіцца і без сюрпрызаў: у мінулым годзе ўдзельнікі вулічнага паказу пракаціліся не на карэце, а на новенькіх трактарах.
Маршрут руху: пл. Незалежнасці – пр. Незалежнасці – вул. Леніна – вул. Інтэрнацыянальная – пл. Свабоды
Дзе: Мінск
Калі: 24 снежня, 17.30
Домік Дзеда Мароза ў Мінскім заапарку
Напярэдадні любімых свят у Мінскім заапарку расчыніць свае дзверы домік Дзеда Мароза. Для гасцей падрыхтавана спецыяльная праграма, у якую ўвайшлі тэатралізаваны паказ "Навагоднія прыгоды ў заапарку" (25 і 29 снежня), "навагодні батл" з Дзедам Марозам каля ёлкі (2-6 студзеня) і "Беларускія калядкі" (7 студзеня).
Дзе: Мінск, Мінскі заапарк
Калі: 22–31 снежня, 10.00–17.00 (па папярэднім запісе)
Домік Дзеда Мароза ў парку Горкага ў Мінску
Напярэдадні навагодніх канікулаў у самым цэнтры Мінска – сталічным Парку Горкага – адкрыецца домік добрага чараўніка, які разам са сваімі вернымі памочнікамі вавёркамі і зайчыкамі будзе прымаць гасцей аж да самых Каляд. Па традыцыі дзядуля пацікавіцца, як прайшоў адыходзячы год, і павіншуе з надыходзячым, прапануе гульні і загадкі, а таксама з задавальненнем выслухае вершы і песні.
Дзе: Мінск, Парк Горкага
Калі: 22 снежня – 7 студзеня (з 10.30 да 18.30)
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум-2018
Мінскі Калядны оперны форум падрыхтаваў для сваіх паклоннікаў яркую праграму: опера-буфа "Дон Паскуале", вечар "сярэбранага каларатурнага сапрана" Вольгі Перацяцька, спектакль "Тоска" Джакама Пучыні (у галоўнай ролі – сербская дзіва Драгана Радаковіч), оперы "Багема" і "Саламея". Завершыцца фестываль гала-канцэртам, у якім разам з сусветнымі зоркамі выступяць лаўрэаты конкурсу-2018.
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі
Калі: 13–21 снежня
Навагодняя праграма ў "Верхнім горадзе"
КЗ "Верхні горад" прапануе мінчанам цэлы калейдаскоп навагодніх падзей: ад Каляднага джаза ў выкананні аркестра "Мінск-Класік" пад кіраўніцтвам Максіма Расохі (23 снежня, 19.00) і музычнай капэлы "Санорус", якая 26 снежня ў 19.00 прэзентуе любімыя навагоднія хіты ў незвычайных аранжыроўках (soul, funk, rhythm and blues) да "Калядных сустрэч" з салістамі Вялікага тэатра Беларусі.
Каляды ў мінскай філармоніі
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава запрашае атрымаць асалоду ад лепшых кампазіцый з сусветнага рэпертуару. У праграме – сімфонія № 94 "Цуд" Гайдна, "Маленькая начная серэнада" Моцарта, "Струнная серэнада" Чайкоўскага, сюіта з балетаў "Шчаўкунок" і "Спячая прыгажуня"…
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
Калі: 26 снежня, 19.00
Навагодняе шоу Ільі Авербуха "Шчаўкунок і Мышыны кароль"
Вядомы фігурыст, трэнер і харэограф-пастаноўшчык, прадзюсар Ілья Авербух прадставіць шоу "Шчаўкунок і Мышыны кароль", галоўныя ролі ў якім выканаюць алімпійскія чэмпіёны Аляксей Ягудзін і Таццяна Тацьмяніна. Двухсотгадовая казка Гофмана ажыве дзякуючы зорным удзельнікам, шыкоўным касцюмам і арыгінальным дэкарацыям.
Дзе: Мінск-Арэна
Калі: 15 снежня: 11.00, 15.00, 17.00
"Цяпло вечнай мерзлаты" ў Белдзяржцырку
Брыльянтавы цырк Якуціі ўпершыню з гастролямі наведае Мінск і прадставіць свой новы праект "Цяпло вечнай мерзлаты" – відовішчны спектакль, напоўнены непаўторным каларытам паўночных народаў і іх традыцыямі. У захапляльным шоу выступяць сапраўдныя насельнікі тундры – паўночныя алені, пясцы, лісіцы і сабакі-лайкі.
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк
Калі: 15 снежня – 13 студзеня
Галоўная ёлка краіны
Дзеці з усёй краіны стануць гасцямі галоўнай ёлкі і разам з героямі музычнай казкі "Формула дабра" зробяць падарожжа па гарачай пустыні і заснежаных прасторах, даведаюцца пра традыцыі калядных віншаванняў, спасцігнуць сапраўдны сэнс музыкі і стануць сведкамі з'яўлення чароўнага саду ў халодных снягах.
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі
Калі: 21 снежня – 6 студзеня
Вялікі навагодні баль, які ў гэтым годзе адзначае 10-годдзе, у ноч з 13 на 14 студзеня збярэ ў Вялікім тэатры паклоннікаў рамантыкі і класічных танцаў. Гасцей чакаюць жывая музыка, стылізаваныя фотазоны, розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы, гала-канцэрт і міні-паказы…
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі
Калі: 13 студзеня
Мінчан запрашаюць падрыхтавацца да зімовых свят і атрымаць асалоду ад калядных традыцыйных кірмашоў. За майстар-класамі па хэнд-мэйдзе, крэатыўнымі навагоднімі сэтамі на любы густ і выстаўкай ледзяных фігур – у "Пясочніцу", за крафтавымі сувенірамі ручной работы і глінтвейнам – на "Калядны кірмаш" ля Палаца спорту, за незвычайнай атмасферай шкляных домікаў-сот і духмянай выпечкай – на навагодні кірмаш ля галоўнай ёлкі.
Экстрэмальны забег Санта-Клаусаў у Мінску адбудзецца ўпершыню: арганізатары святочнага марафону запрашаюць усіх жадаючых (па самых сціплых мерках, у ім прымуць удзел амаль 500 чалавек) адзецца ў касцюм зімовага чараўніка і пераадолець адну з чатырох дыстанцый – 1, 5, 10 або 15 км. Чакаецца, што траса для гэтага мерапрыемства будзе арганізавана вакол Цнянскага вадасховішча на поўначы сталіцы.
Дзе: Мінск, Цнянскае вадасховішча
Калі: 15 снежня