Патэнцыял беларускай энергетычнай галіны прэзентаваны польскім кампаніям у ВаршавеІніцыіраваная і арганізаваная беларускай дыпмісіяй сустрэча прайшла ў пасольстве ў Варшаве. З прывітальным словам у адрас удзельнікаў сустрэчы звярнуўся пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў. Цікавасць да праблематыкі мерапрыемства пацвердзіла колькасць удзельнікаў сустрэчы - каля 80 прадстаўнікоў польскіх энергетычных кампаній, якія спецыялізуюцца на ўзвядзенні, рамонце, кансервацыі і сэрвісным абслугоўванні энергетычных аб'ектаў...