15 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Рэзідэнтамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" сталі яшчэ чатыры кітайскія кампаніі. Адпаведныя дагаворы заключаны 15 мая ў пасольстве Беларусі ў Кітаі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У іх ліку ТАА "Бел Лотаслэнд", ТАА "АЕ Інтэрнэшнл Інвестмент", ТАА "Кампанія па вытворчасці асвятляльных прыбораў з вадкім металам "Фэн Чэн" і ТАА "Флюенс Інтэрнэшнл Тэхналоджы".
"Тры кампаніі з правінцыі Гуандун. Яны будуць займацца выпускам святлодыёднай прадукцыі, сказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка. - Чацвёрты праект звязаны з геатэрмальнымі распрацоўкамі. Гэта кампанія будзе выпускаць тэрмапомпы, выкарыстоўваючы энергію зямлі. Прадукцыя будзе запатрабавана і ў "Вялікім камені": мы плануем, што яна будзе задзейнічана ў нашай сацыяльна-жыллёвай інфраструктуры".
Паводле яго слоў, прадукцыя гэтых прадпрыемстваў будзе карыстацца попытам як на беларускім рынку, так і за межамі краіны.
Такім чынам колькасць рэзідэнтаў індустрыяльнага парка павялічылася да 13 кампаній. Аляксандр Ярашэнка падкрэсліў, што некаторыя праекты могуць акупіцца за 1,5 года, а значыць, бізнесу вельмі выгадна прыходзіць у "Вялікі камень". Акрамя таго, зацікаўліваюць прэферэнцыі і выбудаваная інвестыцыйная палітыка па прыцягненні новых тэхналогій і інавацый.