Беларускі эканамічны патэнцыял з акцэнтам на высокатэхналагічныя сферы прэзентавалі ў МасквеАдкрываючы мерапрыемства, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка адзначыў, што гэта далёка не першая такая прэзентацыя, якую праводзіць дыпмісія. У прыватнасці, ужо былі прадстаўлены магчымасці машынабудаўнічай сферы Беларусі, шэрага абласцей краіны і яе сталіцы. "Для многіх моіх калег стала сапраўды адкрыццём, што Беларусь - гэта яшчэ і суперкамп'ютары, - сказаў пасол. - Парк высокіх тэхналогій - аналаг Крэмніевай даліны"...