Як у Беларусі знайсці, наняць або купіць памяшканне
Большасць замежных і міжнародных кампаній у Беларусі наймаюць офісныя памяшканні ў арэнду.
Галоўным камерцыйным цэнтрам краіны з'яўляецца Мінск, дзе даступны шырокі выбар офіснай нерухомай маёмасці, аднак і ў рэгіёнах дастаткова зручных варыянтаў арэнды памяшканняў.
За апошняе дзесяцігоддзе ў Мінску з'явіліся дзясяткі сучасных бізнес-цэнтраў розных класаў, і іх актыўнае будаўніцтва прадаўжаецца. Паступова ў беларускай сталіцы фарміруюцца дзелавыя кварталы і гандлёва-офісныя вуліцы.
Цэны на офісныя памяшканні ў Мінску прымальныя: стаўка арэнднай платы (за квадратны метр у месяц) вар'іруецца ў залежнасці ад класа бізнес-цэнтра ў межах 8 – 25€ з ПДВ (2020).
Пры тым, што рынак офісных плошчаў сталіцы даволі насычаны, па канцэнтрацыі бізнес-цэнтраў Мінск яшчэ не дасягнуў сусветных паказчыкаў, і сёння ўзвядзенне аб'ектаў офіснай нерухомай маёмасці ў беларускай сталіцы – у ліку перспектыўных напрамкаў для інвесціравання.
Цяпер адным з самых маштабных праектаў, што рэалізуюцца ў Еўропе, з'яўляецца шматфункцыянальны мегакомплекс "Мінск Мір", ядром якога стане новы міжнародны фінансавы цэнтр.
Хоць рынак нерухомай маёмасці ў Беларусі расце і цэны на яе даволі ўмераныя, існуюць некаторыя асаблівасці куплі для замежных грамадзян:
Зямельныя ўчасткі могуць знаходзіцца ў прыватнай уласнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь, недзяржаўных юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, уласнасці замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый.
Зямельныя ўчасткі могуць знаходзіцца ў прыватнай уласнасці замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў выпадку атрымання імі ў спадчыну ўчасткаў ад сваяка-спадчынадаўца, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.
Замежныя кампаніі звычайна бяруць у арэнду:
Колькасць буйных міжнародных карпарацый, якія жадаюць укласці капітал у Беларусь, расце. Гэтыя кампаніі дапамагаюць мадэрнізаваць вытворчасць і паляпшаць інфраструктуру ў Беларусі.
Знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы – на скрыжаванні стратэгічна значных транспартных магістралей – Беларусь з'яўляецца зручнай тэрыторыяй для бізнесу. Цяпер у краіне развіваецца буйны сумесны праект Беларусі і Кітая – індустрыяльны парк "Вялікі камень", адкрыты для рэзідэнтаў з любога пункта свету.
Парк, што будуецца, прэтэндуе на ролю важнай вузлавой платформы ў маштабнай інтэграцыйнай ініцыятыве Кітая "Эканамічны пояс Шаўковага шляху".
За апошнія гады лагістычная сістэма Беларусі значна пашырылася: адкрыты сучасныя транспартна-лагістычныя цэнтры, палепшана мытнае адміністраванне, аказваюцца комплексныя лагістычныя паслугі.
У краіне дзейнічае 60 лагістычных цэнтраў (2019), большасць з якіх створаны з удзелам замежных інвестараў – з Расіі, Азербайджана, Украіны, Літвы, Ірана...
Буйны мультымадальны прамыслова-лагістычны цэнтр ствараецца ў пасёлку Балбасава (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Згодна з праектам, комплекс будзе прадстаўляць маштабны партал для размяшчэння вытворчасцей па апрацоўцы сыравіны, перавалцы грузаў, каардынацыі ўзаемадзеяння розных відаў транспарту, кароткатэрміновага і доўгатэрміновага захоўвання тавараў.