17 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Аляксандр Царкоўскі 16 мая сустрэўся з выканаўчым сакратаром (першым намеснікам міністра) Міністэрства прамысловасці, знешняга гандлю і паслуг Бразіліі Маркусам Жоржы дэ Лімай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Паўднёваамерыканскім агульным рынкам (МЕРКОСУР).