БЕЛАЗ паставіў чатыры 240-тонныя самазвалы ў Свярдлоўскую вобласцьДля КачГАКа самазвалы выраблены па індывідуальных тэхнічных патрабаваннях кампаніі-спажыўца і для зручнасці аператараў аснашчаны карыснымі дэвайсамі. У прыватнасці, устаноўлены дыяганальныя лесвіцы, ёсць аўтаматычныя сістэмы пажаратушэння, камеры кругавога агляду, электронныя дысплэі, якія паказваюць загружанасць кузава ў тонах, дзейнічаюць эфектыўныя сістэмы абагрэву і вентыляцыі ў кабінах...