Бізнес-асяроддзе Беларусі, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-асяроддзе

Бізнес-асяроддзе Беларусі


Асноўныя галіны прамысловасці, свабодныя эканамічныя зоны, сувязь і транспартная інфраструктура, навука і тэхніка

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі

У Беларусі высока развіта прамысловасць, на якую прыпадае каля 27,5% ВУП краіны (2023). Асноўныя прамысловыя галіны:

  • вытворчасць трактароў і сельскагаспадарчага абсталявання (беларускія трактары высока цэняцца)
  • аўтамабілебудаванне (у т.л. самазвалы, бульдозеры)
  • вытворчасць электраабсталявання і бытавой тэхнікі
  • радыёэлектроніка
  • хімічная прамысловасць
  • лёгкая прамысловасць
  • лясная прамысловасць і дрэваапрацоўка

Свабодныя эканамічныя зоны Беларусі

У кожнай вобласці Беларусі створаны свабодныя эканамічныя зоны:

  • "Брэст" (1996)
  • "Гомель-Ратон" (1998)
  • "Мінск" (1998)
  • "Віцебск" (1999)
  • "Магілёў" (2002)
  • "Гроднаінвест" (2002)

Прадпрыемствы, якія працуюць у гэтых зонах, карыстаюцца пэўнымі льготамі, у тым ліку:

  • вызваленне ад падатку на прыбытак на працягу 5 гадоў з моманту аб'яўлення прыбытку, а далей падатак вылічваецца па стаўцы, зменшанай на 50 %;
  • скідка 50% на ПДВ пры рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выпускаемай прадукцыі, уключанай у пералік імпартазамяшчальных тавараў;
  • вызваленне ад падатку на нерухомую маёмасць для будынкаў, размешчаных на тэрыторыі СЭЗ.

У Беларусі створана адмысловая эканамічная зона кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". На яго тэрыторыі размешчаны вытворчыя і лагістычныя зоны, жылыя і офісныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Указам Прэзідэнта тут устаноўлены спецыяльны прававы рэжым: падатковыя і мытныя льготы, іншыя прэферэнцыі і спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу.

Інфраструктура сувязі ў Беларусі

Нацыянальны аператар электрасувязі Беларусі – рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белтэлекам", якое забяспечвае галасавую сувязь, перадачу даных, хостынг, абслугоўванне магістральных ліній. Акрамя таго, у партфелі кампаніі – брэнды byfly (высакаскорасны доступ у інтэрнэт) і ZALA (інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне), "ЯСНА" (пакеты паслуг), "ЯСНАе TV" (кругласутачны тэлевізійны канал у фармаце Full HD).

Стацыянарная сувязь у Беларусі забяспечваецца вядучай тэлекамунікацыйнай кампаніяй – РУП "Белтэлекам". Цяпер завяршаецца працэс пераключэння абанентаў на платформу IMS – сучасную сістэму, што дазваляе прадстаўляць як традыцыйныя паслугі доступу да мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувязі, так і прапаноўваць новыя сэрвісы. Колькасць падключаных абанентаў – больш за 3,7 млн (2024). Пры немагчымасці арганізацыі падключэння да сеткі IMS выкарыстоўваюцца таксама бесправадныя сеткі WLL і LTE.
 
Сотавая рухомая сувязь і дзейнасць правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг – МТС, А1, life:) – добра развіты ў Беларусі. Сотавай сувяззю другога і трэцяга пакаленняў ахоплена 99,3% і 98,6% тэрыторыі краіны адпаведна, на якой пражывае 99,9% насельніцтва (2024). Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі – звыш 11,7 млн.
 
Са снежня 2015 года ў рэспубліцы развіваецца сетка сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення (4G) па тэхналогіі LTE. Цяпер паслугі сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE даступны 99,0% насельніцтва Беларусі, ахоп тэрыторыі – 93,0% (2024).

Інтэрнэт: прапускная здольнасць знешніх каналаў доступу ў інтэрнэт – 3760 Гбіт/сек (2024). Колькасць абанентаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт у Беларусі складае больш за 11,4 млн (2024).

Колькасць беларускіх вэб-сайтаў за апошнія гады таксама значна павялічылася. У 2015 годзе пачалося развіццё кірылічнай даменнай зоны .бел.

Беларусь заняла 22-е месца па доступе да ІКТ сярод 132 краін свету згодна з Глабальным інавацыйным індэксам за 2023 год.

Згодна з апублікаваным Міжнародным саюзам электрасувязі Індэксам развіцця ІКТ (The ICT Development Index – IDI) за 2024 год, Беларусь палепшыла пазіцыі па сямі паказчыках з дзевяці, пры гэтым па двух паказчыках – кошце фіксаванага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт (у % ад ВНД на душу насельніцтва) і колькасці асоб, якія маюць мабільны тэлефон (%) – краіна атрымала максімальнае значэнне (100%). IDI Беларусі вырас з 86.9 у 2023 годзе да 88.5 у 2024 годзе, што сведчыць аб прыкметным прагрэсе ў развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Транспартныя сувязі ў Беларусі

Беларусь займае стратэгічнае геаграфічнае становішча ў цэнтры Еўропы, на стыку буйнейшых інтэграцый – ЕС і ЕАЭС. У рэспубліцы добра развіты сеткі аўтамабільных дарог і чыгункі.

Сістэма грамадскага транспарту працуе вельмі добра. Паязды і аўтобусы па ўсёй краіне ходзяць часта і па раскладу.

Мінскае метро  – гэта першая і адзіная падземная чыгуначная сетка ў краіне.

Важнасць навукі і тэхнікі

Нараўне з высокім узроўнем адукацыі ў Беларусі ўрад актыўна садзейнічае развіццю навукі і тэхнікі.

У 2005 годзе Прэзідэнт Беларусі адкрыў Парк высокіх тэхналогій, рэзідэнтам якога  прадастаўляюцца падатковыя льготы і асаблівыя магчымасці для развіцця бізнесу ў сферы ІТ і сумежных напрамках.

Цэнтр беларускага ПВТ знаходзіцца ў сталіцы, дзе на тэрыторыі 50 га паступова рэалізуецца ідэя хай-тэк горада, які аб'яднае некалькі зон:

  • навукова-вытворчую (будынкі для IT- кампаній);
  • жылую (дамы для спецыялістаў, школа, дзіцячы сад);
  • дзелавую і адукацыйную (бізнес-цэнтр, офісы IT-кампаній, інтэрнат для студэнтаў IT-Акадэміі, атэль);
  • грамадска-спартыўную.

Адначасова беларускі Парк высокіх тэхналогій з'яўляецца і віртуальным (у адрозненне ад многіх падобных паркаў у Еўропе і Азіі): гэта значыць, што для яго рэзідэнтаў прававы рэжым дзейнічае на ўсёй тэрыторыі краіны незалежна ад таго, дзе размяшчаецца офіс.

У цяперашні час у Парку высокіх тэхналогій зарэгістравана больш за 1000 кампаній-рэзідэнтаў (2024 г.).

Напрамкі іх дзейнасці шырокія:

  • распрацоўка праграмных прадуктаў
  • распрацоўка і ўкараненне праграмных рашэнняў
  • ІТ-аўтсорсінг, ІТ-паслугі
  • аўтсорсінг бізнес-працэсаў і інш.

Кампаніі-рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій працуюць у двух кірунках:

  • на заказ (распрацоўка прадукта з патрэбнымі заказчыку параметрамі);
  • стварэнне гатовага прадукту.

Уласныя праграмныя распрацоўкі рэзідэнтаў ПВТ арыентаваны на кампаніі (B2B) і прыватных спажыўцоў (B2C).

Для рынку B2B распрацоўваюцца: ERP-сістэмы, інтэграваныя банкаўскія сістэмы, праграмнае забеспячэнне для комплекснай аўтаматызацыі банкаў, хмарныя карпаратыўныя платформы і інш.

Для рынку B2C ствараюцца: мабільныя прылажэнні для Android, iOS, камп’ютарныя гульні і інш. Сусветную вядомасць атрымала беларуская гульня "Свет танкаў".

Кампаніі з 67 краін свету з'яўляюцца заказчыкамі Парку высокіх тэхналогій.

У ПВТ дзейнічаюць адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій, Беларуска-Індыйскі навучальны цэнтр, дзе рыхтуюць кадры для ІТ-індустрыі.

Таксама ў Беларусі вядзецца работа па стварэнні шматфункцыянальнага навукова-тэхналагічнага парку ў галіне фармацэўтыкі, нана-і біятэхналогій "Белбіяград".

Статыстыка рынку Беларусі

ВУП: Br216,1 млрд (2023)
ВУП на душу насельніцтва: Br23 545 (2023)
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі