Беларускія прадпрыемствы падпісалі кантракты на $7 млн на харчовай выстаўцы ў Дубаі25 беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны прынялі ўдзел у нацыянальнай экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature на найбуйнейшай харчовай выстаўцы Gulfood 2021. Айчынныя вытворцы прадставілі мясную і малочную прадукцыю, вырабы з мяса птушкі і яек, бакалею і кандытарскія вырабы. Вынікамі работы гэтых прадпрыемстваў у Дубаі сталі кантракты з партнёрамі з ААЭ, Бангладэша, Ганы, Егіпта...