Працоўнае права Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Працоўнае права

Працоўнае права Беларусі


Працоўнае заканадаўства Беларусі – наём, звальненне, заработная плата і інш.

Працоўнае заканадаўства для прадпрыемстваў у Беларусі

Калі вы плануеце весці бізнес у Беларусі, важна ведаць пра ўсе аспекты працоўнага заканадаўства.

У якасці першага кроку рэкамендуецца знайсці ў Беларусі юрыста, які растлумачыць вам правілы прыёму на работу і будзе трымаць у курсе любых змяненняў у заканадаўстве.

Працоўны дагавор у Беларусі

Працоўны дагавор заключаецца на:

  • нявызначаны тэрмін;
  • вызначаны тэрмін не большы за 5 гадоў (тэрміновы працоўны дагавор або кантракт);
  • час выканання пэўнай работы;
  • час выканання сезонных работ;
  • час выканання абавязкаў часова адсутнага работніка, за якім захоўваецца месца работы.

Скасаванне працоўнага дагавора (кантракта) у Беларусі

У Беларусі працоўны дагавор можа быць скасаваны ў адпаведнасці з наступнымі абставінамі:

  • пагадненне бакоў;
  • заканчэнне тэрміну дагавора, акрамя выпадкаў, калі ні адзін з бакоў не запатрабаваў спынення працоўных адносін;
  • ініцыятыва аднаго з бакоў – работніка або наймальніка;
  • перавод работніка (па яго згодзе) да другога наймальніка або пераход на выбарную пасаду;
  • адмова работніка ад пераводу на работу ў іншую мясцовасць разам з наймальнікам, ад прадаўжэння работы ў сувязі са змяненнем умоў працы, зменай уласніка або рэарганізацыяй кампаніі;
  • абставіны, якія не залежаць ад волі бакоў;
  • скасаванне дагавора з папярэднім выпрабаваннем.

Звальненне ў Беларусі

Працоўнае заканадаўства Беларусі дакладна ўстанаўлівае падставы, па якіх наймальнікі могуць скасаваць дагавор.

Правілы звальнення ў Беларусі падрабязна выкладзены ў Артыкуле 42 Працоўнага кодэкса.

Заработная плата ў Беларусі

Кампаніі ў Беларусі могуць самастойна ўстанаўліваць формы, сістэмы і памеры аплаты працы работнікаў на падставе калектыўнага дагавора, пагаднення па аплаце працы і працоўнага дагавора.

Аднак на большасці беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці заработная плата структуравана згодна з тарыфнай сістэмай.

Прадугледжана таксама сістэма дзяржаўных гарантый у галіне аплаты працы работнікаў. І адным з ключавых інструментаў з'яўляецца мінімальная заработная плата (МЗП), велічыня якой устанаўліваецца і рэгулярна індэксуецца ўрадам.

Дэкрэтны водпуск у Беларусі

Для нараджэння дзяцей і догляду іх працуючым жанчынам у Беларусі належыць дэкрэтны водпуск – адзін з самых працяглых у свеце. З мэтай павелічэння колькасці насельніцтва і павышэння нараджальнасці ў краіне шырока прымяняюцца меры дзяржаўнай падтрымкі маці і шматдзетных сем’яў.

Цяпер у Беларусі прадастаўляецца:

  • аплатны водпуск па цяжарнасці і родах – 126 дзён (140 дзён у выпадку медыцынскіх ускладненняў, а таксама нараджэння двух і больш дзяцей);
  • водпуск па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў з выплатай штомесячнай дзяржаўнай дапамогі: на працягу гэтага перыяду за жанчынай захоўваецца яе рабочае месца (па жаданні мама можа выйсці на работу раней);
  • у выпадку нараджэння чарговага дзіцяці на працягу гэтых трох гадоў права на дэкрэтны водпуск прадастаўляецца зноў.

Акрамя таго, у Беларусі забяспечваюцца роўныя правы ў пытаннях выхавання дзяцей, таму па рашэнні сям'і водпуск па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў замест маці можа ўзяць працуючы бацька або іншы сваяк.

Спецыяльныя законы, якія датычацца замежных работнікаў

Работа іншаземцаў у Беларусі рэгламентуецца законамі "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб знешняй працоўнай міграцыі", міжнароднымі дагаворамі.

Грамадзяне Расійскай Федэрацыі маюць аднолькавыя з грамадзянамі Беларусі правы ў сферы працоўных адносін згодна з  двухбаковымі пагадненнямі паміж дзяржавамі.

Акрамя таго, Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў Беларусі рэгулююцца пытанні працаўладкавання грамадзян Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана – таксама як і на ўсёй прасторы ЕАЭС, удзельнікамі якога з'яўляюцца 5 дзяржаў.

Прафесійныя саюзы ў Беларусі

Прафсаюзы традыцыйна актыўныя ў Беларусі. Прафсаюзным рухам ахоплена звыш 4 млн чалавек, што складае больш як 95 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва краіны.

Нацыянальны прафсаюзны цэнтр – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) – аб’ядноўвае 15 галіновых прафсаюзаў, 6 абласных і Мінскае гарадское аб’яднанні, а таксама 137 раённых і гарадскіх аб’яднанняў.

Беларускі ўрад устанавіў строгія патрабаванні да работы прафсаюзаў. Аднак гэта не зменшыла іх уплывовасці. Яны па-ранейшаму эфектыўна выконваюць сваю галоўную ролю па абароне правоў працоўных.

Заканадаўства, якое рэгулюе працоўнае права ў Беларусі

Працоўнае права ў Беларусі ў асноўным рэгулюецца:

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі