Аб стварэнні кампаніі ў Беларусі, відах кампаній і часе, неабходным для адкрыцця бізнесу...
Рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і замежным суб'ектам забяспечаны роўныя правы і магчымасці для вядзення бізнесу шляхам стварэння асобных юрыдычных асоб.
Каб зарэгістраваць юрыдычную асобу, неабходна:
Вызначэнне арганізацыйна-прававой формы
Найбольш распаўсюджанымі арганізацыйна-прававымі формамі юрыдычных асоб у Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца:
Унітарныя прадпрыемствы, ТАА і ТДА павінны на працягу 12 месяцаў сфарміраваць 100% статутнага фонду. Мінімальны памер статутнага фонду для названых арганізацый заканадаўствам не ўстаноўлены. Мінімальны памер статутнага фонду для ААТ – 400 базавых велічынь, для ЗАТ – 100 базавых велічынь.
*З 1 студзеня 2021 г. 1 базавая велічыня роўная Br29.
Узгадненне наймення
Наступны этап – узгадненне наймення кампаніі: гэта бясплатная працэдура, якая ажыццяўляецца да яе дзяржаўнай рэгістрацыі.
Для ўзгаднення наймення неабходна звярнуцца ў любы рэгіструючы орган, пералік якіх размешчаны на вэб-партале Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – вэб-партал АДР).
Таксама на партале можна папярэдне праверыць выбранае найменне на прадмет наяўнасці (адсутнасці) такога ў базе даных узгодненых найменняў і тым самым вызначыцца з выбарам.
Узгадненне наймення юрыдычнай асобы можа быць ажыццёўлена пры асабістым звароце ў рэгіструючы орган, пры прадстаўленні дакументаў па пошце або ў электронным выглядзе з дапамогай вэб-партала АДР.
Форму заявы для асабістага звароту можна спампаваць на вэб-партале АДР.
Тэрмін разгляду заявы:
Вынікам разгляду заявы з'яўляецца даведка аб узгадненні наймення або даведка аб адмове ўзгаднення наймення.
Тэрмін дзеяння даведкі аб узгадненні наймення – 1 месяц з дня ўзгаднення наймення.
У выпадках, устаноўленых заканадаўствам, да запоўненай заявы павінны быць прыкладзены/прымацаваны дакументы (папяровыя або ў фармаце .pdf у залежнасці ад спосабу падачы) – дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы заяўніка, дазвол на выкарыстанне імёнаў (прозвішчаў, уласных імёнаў), псеўданімаў вядомых асоб або найменняў юрыдычных асоб.
Па выніках разгляду прадстаўленых электронна дакументаў заяўніку на яго электронны адрас не пазней за адзін рабочы дзень з даты накіравання заявы накіроўваецца даведка аб узгадненні наймення або даведка аб адмове ва ўзгадненні наймення, падпісаныя ключом электроннага лічбавага подпісу (далей – ЭЛП) упаўнаважанага супрацоўніка рэгіструючага органа.
Дзяржаўная рэгістрацыя
Дзяржаўная рэгістрацыя арганізацыі можа ажыццяўляцца:
1) шляхам асабістага звароту ў рэгіструючы орган;
2) шляхам прадстаўлення дакументаў у электронным выглядзе пры дапамозе вэб-партала АДР або праз натарыуса.
Падача дакументаў пры асабістым звароце
Для дзяржаўнай рэгістрацыі неабходна прадставіць наступныя дакументы:
1) заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі па ўстаноўленай заканадаўствам форме;
2) статут (устаноўчы дагавор – для камерцыйнай арганізацыі, дзеючай толькі на падставе ўстаноўчага дагавора) у двух экзэмплярах без натарыяльнага засведчання, яго электронная копія (у фармаце .doc або .rtf);
3) арыгінал або копія плацежнага дакумента, што пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны (за выключэннем выпадкаў яе выплаты пры дапамозе сістэмы АРІП);
4) калі заснавальнікам ствараемай юрыдычнай асобы з'яўляецца замежная арганізацыя, прадстаўляецца легалізаваная выпіска з гандлёвага рэгістра краіны заснавання або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе заснавання або натарыяльна засведчаная копія названых дакументаў (выпіска павінна быць датавана не пазней за адзін год да дня падачы заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі) з перакладам на беларускую або рускую мову (подпіс перакладчыка натарыяльна засведчваецца);
5) калі заснавальнікам ствараемай юрыдычнай асобы з'яўляецца замежная фізічная асоба, прадстаўляецца копія дакумента, які засведчвае асобу, з перакладам на беларускую або рускую мову (подпіс перакладчыка натарыяльна засведчваецца).
Устаноўленую заканадаўствам форму заявы можна спампаваць на вэб-партале АДР або скарыстацца спецыяльным сэрвісам, які дазваляе запоўніць формы розных заяў без аўтарызацыі ў рэжыме анлайн для далейшага іх прадстаўлення на папяровым носьбіце ў рэгіструючы орган.
Заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі падпісваецца заснавальнікамі таварыства. Калі колькасць заснавальнікаў большая за 3, яны маюць права ўпаўнаважыць аднаго з іх на падпісанне заявы, аб чым павінна быць пазначана ў рашэнні аб стварэнні таварыства.
Пры падачы заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзяне прад'яўляюць дакументы , што засведчваюць асобу, а таксама прадстаўляюць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы (даверанасць, пратакол агульнага сходу заснавальнікаў (удзельнікаў)), у выпадку, калі яны дзейнічаюць ад імя юрыдычнай або фізічнай асобы. У выпадку прадстаўлення інтарэсаў замежнай юрыдычнай асобы прадстаўляецца копія натарыяльна засведчанай даверанасці.
Дакументы для рэгістрацыі арганізацый з удзелам замежных фізічных або юрыдычных асоб неабходна падаваць у адпаведны рэгіструючы орган (галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў) у залежнасці ад месца знаходжання.
Упаўнаважаны супрацоўнік рэгіструючага органа:
Пастаноўка на ўлік юрыдычнай асобы ў вышэйназваных органах ажыццяўляецца АЎТАМАТЫЧНА, без удзелу самога суб'екта гаспадарання.
Паведамленне аб пастаноўцы на ўлік можна атрымаць толькі ў рэгіструючым органе.
Электронная рэгістрацыя юрыдычных асоб
Юрыдычную асобу можна зарэгістраваць і электронна: самастойна накіраваўшы дакументы праз вэб-партал АДР або звярнуўшыся да натарыуса з заявай на папяровым носьбіце для накіравання дакументаў натарыусам электронна ў рэгіструючы орган.
Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца ў рэгіструючы орган электронна, аналагічны асабістаму звароту.
Для таго, каб зарэгістраваць юрыдычную асобу з дапамогай вэб-партала АДР самастойна, неабходна прайсці аўтарызацыю, якая ажыццяўляецца з дапамогай асабістага ключа ЭЛП (сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа выдаецца рэспубліканскім засведчвальным цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь).
Пры гэтым заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі запаўняецца на вэб-партале АДР анлайн, а ўсе астатнія неабходныя дакументы прымацоўваюцца да заявы ў адпаведных фарматах (статут – .doc, .rtf або .odt; іншыя – .pdf).
Для мэт электроннай дзяржаўнай рэгістрацыі заяўнікам можа быць адзін з заснавальнікаў арганізацыі, які мае асабісты ключ ЭЛП.
Калі колькасць заснавальнікаў арганізацыі большая за тры, яны маюць права ўпаўнаважыць аднаго з іх на падпісанне электроннай заявы ў дакуменце, які пацвярджае намер стварыць гэту арганізацыю (пратакол агульнага сходу). Гэты дакумент у такім выпадку прадстаўляецца ў рэгіструючы орган.
У выпадку звароту да натарыуса апошні, маючы асабісты ключ ЭЛП, праз вэб-партал АДР накіроўвае дакументы ў рэгіструючы орган.
Пры станоўчым разглядзе дакументаў заяўніку (натарыусу) у яго асабісты кабінет паступяць падпісаныя ЭЛП супрацоўніка рэгіструючага органа:
• паведамленне аб ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі,
• устаноўчы дакумент са штампам, які сведчыць аб ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі,
• пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
На працягу пяці рабочых дзён з дня ўнясення ў АДР запісу аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'екта гаспадарання заяўніку (натарыусу) паступіць дакумент, які пацвярджае пастаноўку такога суб'екта на ўлік у адпаведных дзяржаўных органах (арганізацыі), гэта значыць паведамленне аб пастаноўцы на ўлік.
У выпадку неажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі заяўніку (натарыусу) накіруюць адпаведнае паведамленне з пазначэннем падстаў неажыццяўлення.
Пры жаданні заяўніка атрымаць названыя вышэй дакументы на паперы ён мае права звярнуцца ў рэгіструючы орган за засведчаннем формы знешняга прадстаўлення электроннага дакумента на папяровым носьбіце.
Перавагі звароту да натарыуса:
- звярнуцца можна да любога натарыуса незалежна ад месца жыхарства заяўніка (месца знаходжання юрыдычнай асобы);
- памер натарыяльнага тарыфу, што спаганяецца пры правядзенні гэтага натарыяльнага дзеяння, меншы за памер дзяржаўнай пошліны, якая выплачваецца заяўнікамі пры асабістым звароце ў рэгіструючы орган;
- адсутнасць неабходнасці набываць ключ ЭЛП;
- колькасць натарыусаў большая, чым рэгіструючых органаў.