Лукашэнка даручыў прапрацаваць будаўніцтва ў Беларусі новай азотнай вытворчасціАляксандр Лукашэнка даручыў вызначыць месца, дзе лепш размясціць завод, улічваючы лагістыку, наяўнасць працоўных рэсурсаў і іншыя важныя моманты. "Ці варта канцэнтраваць каля Гродна другую такую вытворчасць? Трэба разгрупоўваць такія рэчы па краіне, але гэта не прынцыпова, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Падумайце, дзе стварыць гэту кампактную, сучасную вытворчасць"...