Міжнародныя кампаніі, якія паспяхова працуюць у Беларусі: сферы дзейнасці, кропкі росту і дасягненні, сацыяльная адказнасць
Да гэтага часу ў Беларусі сфарміравалася шырокая сістэма прэферэнцыйных рэжымаў для інвестараў – ад стымулявання высокатэхналагічных і накіраваных на экспарт, а таксама імпартазамяшчэнне вытворчасцей да развіцця рэгіёнаў. Больш за тое, дзеючыя рэжымы ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго. Сярод іх:
Замежныя інвестыцыі ў Беларусь за 2002-2010 гады ўзраслі ў 13 разоў, а аб'ём знешняга гандлю – у 4 разы.
За апошнія дзесяць гадоў – з 2014 па 2023 год – у беларускую эканоміку ўкладзена каля 100 млрд долараў замежных інвестыцый.
У 2023 годзе замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) $7,7 млрд. Сярод асноўных інвестыцыйных партнёраў беларускіх суб'ектаў – кампаніі з Расіі, Кіпра.
На сучасным этапе ў краіне завяршаецца альбо завершана работа па рэалізацыі такіх знакавых праектаў, як БелАЭС, БНБК, завод па выпуску легкавых аўтамабіляў. У сувязі з гэтым будучая інвестпраграма напаўняецца новымі вялікімі бізнес-ініцыятывамі.
Індустрыяльны парк "Вялікі камень" – і як самы маштабны міжнародны праект супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем, што займае адно з ключавых месцаў у ініцыятыве "Адзін пояс, адзін шлях", і як максімальна камфортны прэферэнцыйны рэжым, і як зручная еўрапейская пляцоўка для вядзення бізнесу – з кожным годам набірае абароты. Колькасць новых рэзідэнтаў павялічваецца і ўжо дасягнула 135 (2024). Геаграфія ўдзельнікаў – Кітай, Расія, ЗША, краіны ЕС і іншыя. На пачатковых этапах у Парк заходзілі кампаніі, якія займаліся пераважна лагістыкай і складской дзейнасцю, аднак сёння прыярытэт аддаецца вытворчасці.
Сярод асноўных напрамкаў дзейнасці для рэзідэнтаў Парка: машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, тонкая хімія, біятэхналогіі, новыя матэрыялы, фармацэўтыка, лагістыка, электронная камерцыя і інш. Сёння ў "Вялікім камені" працуюць прадпрыемствы з удзелам кітайскіх карпарацый па выпуску рухавікоў унутранага згарання для пасажырскага і грузавога транспарту, каробак перадач, будаўнічай тэхнікі. Ёсць паспяховыя праекты беларускіх рэзідэнтаў – сумеснае кітайска-беларускае прадпрыемства выпускае беспілотныя і пілатуемыя лятальныя апараты, наладжана вытворчасць шкла для ўсіх відаў наземнага транспарту. Акрамя таго, тут выпускаецца лазернае абсталяванне, шырокі спектр медыцынскай прадукцыі…
Цяпер беларуская эканоміка развіваецца вельмі дынамічна, нягледзячы на абмежаванні, звязаныя з беспрэцэдэнтнымі санкцыямі, уведзенымі з 2022 года ЕС, ЗША і іншымі краінамі ў адносінах да Беларусі.
Экспарт з’яўляецца адным з прыярытэтаў эканамічнага развіцця краіны. Сёння Беларусь пастаўляе на замежныя рынкі 64% прадукцыі, якая вырабляецца.
Важнейшыя экспартныя пазіцыі: прадукцыя нафтахіміі, машынабудавання, металургіі, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, малочная і мясная прадукцыя, мэбля, шкло, шкловалакно, цэмент.
!!! За апошнія гады Беларусь заваявала статус аднаго з вядучых экспарцёраў прадуктаў харчавання ў свеце. Доля харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў агульнай структуры экспарту – больш за 20%.
Беларусь уваходзіць у топ-5 экспарцёраў малака і малакапрадуктаў, топ-15 экспарцёраў мяса і мясапрадуктаў, штогод пастаўляючы якасныя прадукты харчавання больш як у 100 дзяржаў свету.
Вытворчае прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" – адна з буйных кампаній краіны, створаных з прыцягненнем замежных інвестыцый.
"Кока-Кола" выйшла на беларускі рынак у 1994 годзе. У ліпені 1997 года кампанія запусціла сучасны вытворчы комплекс па выпуску напіткаў у пасёлку Калядзічы Мінскай вобласці.
З таго часу прысутнасць "Кока-Колы" на рынку Беларусі істотна ўзрасла. Цяпер кампанія мае 7 дыстрыб’ютарскіх цэнтраў (у Мінску і абласных гарадах Беларусі, а таксама Баранавічах і Бабруйску), шэраг прадстаўніцтваў у рэгіёнах, сучасную інфраструктуру рэалізацыі прадукцыі.
Унітарнае прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" (Coca-Cola HBC Belarus) уваходзіць у Групу кампаній Coca-Cola HBC, якая з’яўляецца самым вялікім у Еўропе і другім па велічыні ў свеце ботлерам The Coca-Cola Company.
Прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" заваявала серыю ўзнагарод, у тым ліку:
"Кока-Кола" на рынку Беларусі:
Кампанія вырабляе ў Беларусі напіткі сусветных гандлёвых марак, а таксама лакальныя брэнды – газіраваныя, негазіраваныя і энергетычныя напіткі, пітную ваду, сокі і соказмяшчальныя прадукты.
"Кока-Кола" ў Беларусі актыўна падтрымлівае дабрачынныя праекты і ініцыятывы ў сферы культуры, адукацыі, развіцця моладзі, захавання і абароны навакольнага асяроддзя; супрацоўнічае з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РГА "Беларускі дзіцячы фонд"… Важкі ўклад кампанія ўносіць у правядзенне Юрыдычнай алімпіяды сярод студэнтаў, навучальных семінараў і бізнес-трэнінгаў для сацыяльна слабаабароненых катэгорый насельніцтва, напрыклад, жанчын, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, сірот, шматдзетных маці. Таксама прадпрыемства аказвае спонсарскую дапамогу дзіцячым дамам, медыцынскім установам і грамадскім арганізацыям.
У спісе вялікіх прыродаахоўных праектаў, якія падтрымала кампанія:
МАЗ-МАН – сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства, буйны вытворца вялікагрузных аўтамабіляў еўрапейскага класа для рэгіянальных і міжнародных перавозак, будаўнічай і спецыяльнай тэхнікі, франтальных пагрузчыкаў ВМЕ.
Прадпрыемства заснавана ў снежні 1997 года, і ўжо ў красавіку 1998-га быў сабраны першы аўтамабіль "МАЗ-MAН".
Кампанія "МАЗ-МАН" спалучае:
Сёння "МАЗ-МАН" можа вырабляць да 3000 аўтамабіляў у год. Тут працуе больш за 350 чалавек.
Выпушчаная ў Беларусі тэхніка "МАЗ-MAН" адпавядае ўсім дзеючым і перспектыўным патрабаванням еўрапейскіх правіл і дырэктыў, у тым ліку правілам ЕЭК ААН па нормах ад Euro 3 да Euro 5, якія рэгулююць узровень выхлапу і шуму.
З 2006 года, акрамя вялікагрузных аўтамабіляў, кампанія вырабляе лінейку франтальных пагрузчыкаў для розных галін, у тым ліку сельскагаспадарчых, будаўнічых і камунальных работ, эксплуатацыі ў абмежаванай прасторы складскіх і цяплічных памяшканняў і г.д.
У 2014 годзе зусім новым аб'ектам вытворчасці кампаніі стаў снегабалотаход – транспартны сродак для перамяшчэння ў складаных дарожных умовах (па снежнай цаліне, пяску, балоцістай мясцовасці, тундры) і пераадолення водных перашкод.
Колькасць праектаў з замежнымі інвестыцыямі ў Беларусі павялічваецца.
Сярод паспяховых праектаў таксама: