30 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У спорце недапушчальна маляваць планы для фінансавання без рэальнай ацэнкі шанцаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усе зрабілі планы падрыхтоўкі спартсменаў, атрымалі пад іх грошы, а ў выніку засталіся за бортам. Ды яшчэ, напэўна, і рады, што не паехалі, каб не ганьбаваць сябе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Дык што, малюем планы для фінансавання без рэальнай ацэнкі шанцаў? Гэта недапушчальна!"
Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што з гульнявых відаў на Алімпіяду ў Рыа ад Беларусі трапіла толькі адна каманда - жаночая зборная па баскетболе. "І тое, выкарыстаўшы самую апошнюю магчымасць. За дзяўчат перажывала ўся краіна. Але якую гульню яны паказалі?" - адзначыў Прэзідэнт.
"Баскетбалісткі хаця б даехалі да Рыа і змагаліся. А футбол, валейбол, гандбол?" - задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.