26 мая, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў правёў сёння сустрэчу з прэм'ер-міністрам Арменіі Карэнам Карапецянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Сустрэча прайшла ў Казані на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Прэм'ер-міністры абмеркавалі актуальныя пытанні як двухбаковага супрацоўніцтва, так і ўзаемадзеяння ў фармаце інтэграцыйных структур.
Андрэй Кабякоў 25-26 мая знаходзіцца з рабочым візітам у Казані. Сёння тут праходзяць пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Еўразійскага міжурадавага савета.