Прэзідэнт Грузіі прыбыў з афіцыйным візітам у БеларусьАфіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы ў фармаце сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівая ўвага будзе ўдзелена актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння...