1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустама Мініханава з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Беларусі цэняць Вашу падтрымку, накіраваную на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Татарстан Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Высокі прафесіяналізм і шматгадовы вопыт работы на адказных дзяржаўных пасадах па праву здабылі Вам аўтарытэт мудрага палітыка, пад кіраўніцтвам якога дынамічна развіваецца Татарстан", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.