Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Лют 2017

Саюзныя парламентарыі будуць паляпшаць прававое поле для супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі пасяджэння Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі абмяркуюць сёння ў Мінску шляхі ўзмацнення рэгіянальнага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узмацненне рэгіянальнага супрацоўніцтва Сяргей Рахманаў назваў у ліку асноўных пытанняў парадку дня. Член Камітэта Савета Федэрацыі па федэратыўным уладкаванні, рэгіянальнай палітыцы, мясцовым самакіраванні і справах Поўначы Уладзімір Ліцюшкін у сваю чаргу падкрэсліў, што стварэнне прававой і эканамічнай прасторы для супрацоўніцтва рэгіёнаў - галоўная задача. Вырашаць яе парламентарыі маюць намер шляхам стварэння новых саюзных законаў, а таксама выкарыстоўваючы мадэльныя нарматыўныя прававыя акты СНД.

У ліку пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні і прапрацоўвацца ў далейшым, - пашырэнне парламенцкага супрацоўніцтва па знешнім перыметры. Створаны план актывізацыі ўзаемадзеяння з парламенцкімі арганізацыямі па ўсім свеце, уключаючы Азію, Лацінскую Амерыку. Саюзныя парламентарыі звернуць увагу і на эканамічныя аспекты, звязаныя з каардынацыяй дзейнасці ў прамысловасці, прыцягненні інвестыцый, развіццём навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У Савеце Рэспублікі 28 лютага праходзіць пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Парламентарыі плануюць разгледзець ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады, вынікі работы зімовай сесіі ПА АБСЕ, а таксама інфармацыю аб выкананні саюзнага бюджэту на 2016 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі