Парламенцкая дэлегацыя Беларусі ў маі наведае з візітам ЛатвіюГэты візіт па запрашэнні латвійскага боку разглядаецца як важны крок на шляху далейшага развіцця супрацоўніцтва. "У час візіту будуць вызначаны шляхі пашырэння і паглыблення ўзаемавыгадных сувязей, разгледжаны пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Для нас вельмі важна партнёрства з латвійскім бокам і на ўзроўні парламенцкіх сувязей, і ў палітыцы, эканоміцы, культуры"...