Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Лют 2017

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве ў Беларусі новага цэнтра транспланталогіі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння ў Беларусі асобнага новага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы РНПЦ, які функцыянуе на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба паглядзець, колькі будзе каштаваць самы сучасны на перспектыву цэнтр", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт азнаёміўся з новымі медыцынскімі тэхналогіямі, укаранёнымі ў работу цэнтра, агледзеў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, трансплантацыі, лабараторыю клетачных тэхналогій. Кіраўнік дзяржавы таксама цёпла пагутарыў з пацыентамі, сярод якіх і дзеці, уручыў ім сувеніры, пажадаў здароўя і поспехаў у далейшым жыцці.

Кіраўнік РНПЦ Алег Румо далажыў Аляксандру Лукашэнку аб перспектывах далейшага развіцця транспланталогіі ў рэспубліцы, правядзенні паэтапнай рэканструкцыі і рэструктурызацыі існуючага ложкавага фонду. Напрыклад, у якасці адной з састаўных частак вялікай работы размова ідзе пра будаўніцтва кардыямодуля і стварэнне на яго базе Мінскага гарадскога цэнтра кардыяхірургіі.

Пры гэтым цэнтр актыўна займаецца распрацоўкай і развіццём новых тэхналогій, навучаннем і падрыхтоўкай перспектыўных кадраў, узаемадзейнічае з замежнымі партнёрамі. Практычна ўжо ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі функцыянуюць аддзяленні трансплантацыі. Нягледзячы на гэта, РНПЦ у Мінску поўнасцю загружаны, і яго паслугі запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і замежнымі пацыентамі. Колькасць апошніх пасля адкрыцця ў 2010 годзе цэнтра павялічылася больш як у 5 разоў, а экспарт медпаслуг узрос у 25 разоў.

Стварэнне РНПЦ садзейнічала істотнаму росту колькасці аперацый па трансплантацыі органаў у Беларусі. Агульная іх колькасць у параўнанні з 2005 годам павялічылася больш як у 60 разоў (з 8 да 502 аперацый), пры гэтым значна пашырыўся іх спектр. Укараняюцца ўласныя перадавыя навуковыя распрацоўкі ў галіне трансплантацыі органаў як у дзяцей, так і ў дарослых. Распрацаваны прынцыпова новыя спосабы, алгарытмы і тэхналогіі. У канчатковым выніку ўсё гэта дае магчымасць вяртаць пацыентаў да паўнацэннага жыцця. "Нашы вынаходствы прызнаны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі", - падкрэсліў Алег Румо.

Па паказчыку колькасці трансплантацый Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў СНД. А па выніках работы за 2016 год па ўзроўні развіцця органнага донарства краіна заняла 10-е месца ў свеце, апярэдзіўшы такія развітыя дзяржавы, як ФРГ, Вялікабрытанія, Японія, Польшча, Рэспубліка Карэя.

Работа па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых у 2016 годзе вылучана на саісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі