Які год аб'яўлены ў Беларусі – гісторыя і храналогія традыцыі суверэннай рэспублікі.
Практыка прысвячаць год пэўнай тэме з'явілася ў незалежнай Беларусі ў 2002 годзе. У падтрымку ініцыятывы грамадскіх аб'яднанняў пастановай урада 2002-і быў названы годам Тараса Шаўчэнкі. У 2003-м указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў абвешчаны Год парадку і добраўпарадкавання. Далей рашэннямі сумеснай калегіі міністэрстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі 2004-ы стаў Годам культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, а 2005-ы – Годам культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Традыцыя пачала развівацца, становячыся ўсё больш маштабнай. З 2006 г. тэмы года абвяшчаюцца выключна ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яны прысвечаны знакавым сферам у жыцці грамадства і дзяржавы, акцэнтуюць увагу на ключавых пытаннях і памкненнях, кансалідуюць жыхароў краіны, дапамагаючы вырашаць праблемы, актуальныя на кожным этапе развіцця Беларусі.
2006 – Год маці
2007 – Год дзіцяці
2008 – Год здароўя
2009 – Год роднай зямлі
2010 – Год якасці
2011 – Год прадпрымальнасці
2012 – Год кнігі
2013 – Год беражлівасці
2014 – Год гасціннасці
2015 – Год моладзі
2016 – Год культуры
2017 – Год навукі
2018, 2019, 2020 – Год малой радзімы (Трылогія малой радзімы)
2021 – Год народнага адзінства
2022 – Год гістарычнай памяці
2023 – Год міру і стварэння
2024 – Год якасці
2025 – Год добраўпарадкавання краіны (пяцігодка якасці)