Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўручыў дзяржузнагароды работнікам культурыУ час цырымоніі Прэзідэнт таксама ўручыў нагрудныя знакі тым, хто ўдастоены ганаровых званняў. Народным артыстам Беларусі стаў артыст-вакаліст - вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Станіслаў Трыфанаў. Звання заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі ўдастоены загадчык кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святлана Гуткоўская і загадчык кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Масленікаў...