Лукашэнка: Да 1 кастрычніка павінен быць абноўлены дэкрэт нумар 3"Грамадства павінна ведаць, што ніякай адмены дэкрэта нумар 3 быць не можа. Я ўжо матываваў гэта пытанне: як мінімум паўмільёна ў нас непрацуючых людзей. З іх 200 тыс. мы можам вызваліць: шматдзетных, хворых, інвалідаў, людзей, якія, можа, і хочуць працаваць, але ў іх не атрымліваецца з-за жыццёвых абставін. Але 300 тыс. дзе? Таму дэкрэт нумар 3 - гэта 300 тыс. тых, хто павінен працаваць, але не працуе"...