Канстытуцыя Беларусі | Belarus.by | Улада, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Канстытуцыя

Канстытуцыя Беларусі


Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь складае аснову прававой сістэмы краіны. Яна мае вышэйшую юрыдычную сілу, вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян.

Сучасная Канстытуцыя Беларусі

Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года. Змяненні і дапаўненні ўнесены ў яе па выніках рэспубліканскіх рэферэндумаў  –  24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года. Гэта пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года).

Канстытуцыя Беларусі грунтуецца на трох асноўных кампанентах:

  • рэгуляванне правоў і свабод
  • устанаўленне дзяржаўнага механізма
  • рэгламентаванне заканадаўчай сістэмы і сістэмы правасуддзя

Штогод 15 сакавіка адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка 2022 года ўступіла ў сілу абноўленая Канстытуцыя Беларусі з папраўкамі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года. У Асноўны закон краіны былі ўнесены 1 новая глава і 11 новых артыкулаў, зменены і дапоўнены 83 артыкулы. Галоўныя змяненні закранулі пытанні дзяржаўнага ладу: былі сфармуляваны нормы, што вызначаюць статус, парадак фарміравання і паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу, які стаў вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя.

Правы і свабоды народа Беларусі

Канстытуцыя гарантуе беларускім грамадзянам шырокія правы і свабоды. Сярод іх:

  • права на дастойны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў
  • права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў
  • права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў
  • права на сацыяльнае забеспячэнне для пажылых, хворых, інвалідаў і непрацаздольных
  • права на бясплатную агульную сярэднюю і прафесійна-тэхнічную адукацыю

Дэмакратыя ў Беларусі

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асновай дэмакратычных інстытутаў беларускай дзяржавы.

Яна гарантуе правядзенне свабодных выбараў, уключаючы выбары нацыянальнага і мясцовага  ўзроўняў, і рэферэндумаў.
Згодна з Канстытуцыяй Беларусі шляхам свабоднага прамога тайнага галасавання выбіраюцца:

Канстытуцыя са змяненнямі і дапаўненнямі 2022 г. замацавала, што вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя з'яўляецца Усебеларускі народны сход, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, што забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі