Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Лют 2017

Лукашэнка: ДТСААФ з'яўляецца сувязным звяном паміж грамадзянскай супольнасцю і ваеннымі арганізацыямі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ) з'яўляецца сувязным звяном паміж грамадзянскай супольнасцю і ваеннымі арганізацыямі, аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да 90-годдзя ДТСААФ, якое зачытаў на ўрачыстым сходзе абароннага таварыства намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Міхаіл Пузікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ДТСААФ з'яўляецца сувязным звяном паміж грамадзянскай супольнасцю і ваеннай арганізацыяй краіны. Менавіта ў яго радах моладзь не толькі атрымлівае навыкі па армейскіх спецыяльнасцях, але і вучыцца на прыкладзе старэйшых пакаленняў адказнасці за бяспеку Радзімы", - падкрэсліваецца ў віншаванні.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, значны ўклад абароннага таварыства ў прапаганду здаровага ладу жыцця, выхаванне высакакласных прафесіяналаў, якія займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце па тэхнічных, авіяцыйных і ваенна-прыкладных відах спорту. "Упэўнены, што арганізацыя і далей будзе дастойна выконваць ускладзеныя на яе задачы па падрыхтоўцы грамадзян да працы і абароны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што за амаль векавую гісторыю праз ТСААВІЯХІМ-ДТСААФ прайшлі сотні тысяч юнакоў і дзяўчат, якія ўпісалі ў летапіс арганізацыі шмат памятных старонак. Выхаванцы беларускіх аэраклубаў і вучэбных цэнтраў гераічна змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, праводзілі размініраванне вызваленых тэрыторый, аднаўлялі разбураную вайной народную гаспадарку, пракладвалі дарогу ў космас.

Урачысты сход, прысвечаны 90-годдзю ДТСААФ Беларусі, прайшоў сёння ў Мінску. Удзел у ім прынялі прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, міністр абароны Андрэй Раўкоў, прадстаўнікі шэрага грамадскіх аб'яднанняў, абаронных таварыстваў краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі