Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі для паставак у Еўропу

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі для арганізацыі паставак прадукцыі ў Еўропу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы можаце прадаваць сваю прадукцыю з тэрыторыі Беларусі на еўрапейскі прэміяльны рынак. Мы забяспечым вас лагістычнымі цэнтрамі, складамі, абсталяваннем - у нас вельмі бурна гэта развіваецца цяпер. Паглядзіце, што вам выгадна ў Еўропе прадаваць, шляхі мы вызначым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што такой магчымасцю ўжо скарыстаўся Кітай.

Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў, што многія краіны ўбачылі ў Туркменістане своеасаблівы плацдарм, адкуль можна гандляваць з вялікімі рэгіёнамі, пастаўляючы тавары ў тым ліку ў Іран, Пакістан, Індыю і арабскія краіны. "Вы ўсё зрабілі для таго, каб прыцягнуць сюды не толькі інвестыцыі, але і інтарэсы вядучых краін і кампаній з усяго свету. Гэта дзякуючы вашай ідэі па развіцці лагістыкі, транспартных калідораў", - адзначыў Прэзідэнт.

"Нам трэба вызначыцца і выбраць калідор, па якім павінны перамяшчацца нашы грузы сюды і асабліва адсюль, таму што праз тры-пяць гадоў запусцяць буйную нафтахімічную галіну у выглядзе некалькіх, сямі-дзесяці, заводаў, і прадукцыя гэта нам якраз будзе патрэбна, у тым ліку і на "Магілёўхімвалакне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я ўжо не гавару пра бавоўну - традыцыйны тавар, які мы па перспектыўных чыгунках, аўтамабільных дарогах можам атрымліваць у Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі