28 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Гошын сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра В'етнама Чынь Дзінь Зунгам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы арганізацыю візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных сувязей, а таксама рэалізацыю праектаў па стварэнні сумесных аўтазборачных вытворчасцей на тэрыторыі В'етнама.